Мінск 18:50

КР прыняла новы статут, які дазваляе сумяшчаць мандат дэлегата з пасадай у АПК

Архіўнае фота: "Белсат"

9 ліпеня, Позірк. Новая рэдакцыя статуту Каардынацыйнай рады (КР), якая дазваляе сумяшчаць мандат дэлегата з пасадай у Аб’яднаным пераходным кабінеце (АПК), прынятая 9 ліпеня, паведамляе прэс-служба КР.

З 71 дэлегата, які ўзяў удзел у галасаванні, дакумент падтрымала 58 (81,7%).

Новая рэдакцыя статуту вызначае, што выбары спікера, віцэ-спікера, сакратара КР праводзяцца галасаваннем “простай большасцю”, на іншыя пасады людзей абіраюць “праз рэйтынгавую сістэму”.

“Абмежаваныя правы і функцыі Нарады Фракцый, цяпер усе пытанні, акрамя асобных, прымаюцца агульным складам. Прадугледжана магчымасць прыцягваць да працы памочнікаў; пераходу з фракцыі ў фракцыю ці выхаду з іх”, — гаворыцца ў паведамленні.

Выбары ў КР адбыліся 25-27 траўня, на іх прагаласавала 6.723 чалавекі. Па выніках электаральнай кампаніі ў структуру абрана 80 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 8 блокаў: “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” (28 дэлегатаў), “Блок Пракоп’ева — Ягорава” (13), “Еўрапейскі выбар” (8), “Незалежныя беларусы” (8), “Моладзевы наступ” (8), “Воля” (6), “Наша справа” (6) і “Хопіць баяцца!” (3).

Цяпер ў КР трэцяга складу налічваецца тры члены АПК: намеснік кіраўніцы і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і выканаўца абавязкаў прадстаўніка па міжнародных справах Уладзімір Астапенка.

Гл. таксама:

Выбары ў Каардынацыйную раду: поўны правал ці шанец удыхнуць жыццё ў праблемную структуру? (на рускай мове)

Латушка vs. Ягораў, або Жарсці па КР 3.0

Каардынацыйная рада трэцяга склікання, абраная падчас галасавання 25-27 траўня, яшчэ ні разу не збіралася, але ўжо стала арэнай гарачых дыскусій паміж аб'яднаннямі, якія прайшлі туды. Ужо выразна відаць падзел на большасць і меншасць, на "ўладу" і "апазіцыю". Прадметам апошняй спрэчкі …
Падзяліцца: