Фінансавая міліцыя затрымала ўласніка кампаніі па вытворчасці катэраў, выняты 1 млн долараў

10 ліпеня, Позірк. Уласнік гомельскай кампаніі па вытворчасці катэраў, басейнаў і саун затрыманы супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю на падставе падазрэння ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, паведамляе прэс-служба КДК.
Сцвярджаецца, што кампанія па фіктыўных дакументах прадавала спартыўныя і прагулачныя катэры, а таксама іншую прадукцыю “падкантрольнай уладальніку бізнесу фірме-пракладцы, зарэгістраванай у Бранскай вобласці” Расіі. “Пры гэтым кошт катэраў, басейнаў і саун быў мінімальны (крыху вышэйшы за сабекошт). У далейшым тавары, якія вырабляліся, прадавалася на адрас пакупнікоў з Расіі ўжо па рынкавай цане”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
КДК заяўляе, што насамрэч тавары адразу ж адпраўляліся канчатковым пакупнікам, а “фірма-пракладка была патрэбная для ўтойвання выручкі і незаконнай мінімізацыі падаткаў”. “Высветленыя факты нявыплаты бізнесменам падатку на прыбытак у памеры не менш як 105 тыс. рублёў”, — паведамляе камітэт.
Паводле інфармацыі ведамства, “адкрываюцца новыя акалічнасці здзейсненага злачынства, якія паказваюць на прыкметы нявыплаты падаткаў у асабліва буйным памеры”. Такую выснову КДК робіць на падставе таго, што падчас вобшуку ў катэджы падазраванага знайшлі 1,05 млн долараў. Грошы вынятыя.
“Узбуджана крымінальная справа. Уласнік кампаніі затрыманы. Накладзены арышт на прыналежныя яму тры аўтамабілі агульным коштам 350 тыс. рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамвытворчасць за два месяцы скарацілася на 3,7%, год таму быў рост на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 15,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



