Беларускаму кіроўцу пагражае крымінальная справа за спробу ўвозу рэйхсмарак

10 ліпеня, Позірк. Каля 60 сярэбраных манет рознай вартасці і 540 манет гітлераўскай Германіі вартасцю 2 рэйхсмаркі 1937-1939 гадоў выпуску знойдзена ў кабіне вялікагрузнага аўтамабіля, які прыбыў з Літвы, паведаміў 10 ліпеня Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Паводле інфармацыі ведамства, манеты перамяшчаў вадзіцель, 30-гадовы грамадзянін Беларусі, які заявіў службовым асобам у пункце пропуску Каменны Лог, што не мае тавараў, якія падлягаюць дэклараванню.
Кошт манет ацэнены ў 45 тыс. рублёў. Кіроўца заплаціў каля 5 тыс. рублёў штрафу ў адпаведнасці з ч. 4 арт. 15.5 КаАП, паведаміў камітэт.
ДМК адзначае, што ў сувязі са спробай перамяшчэння манет з выявай фашысцкай свастыкі ў дзеяннях кіроўцы “ўглядаюцца прыкметы злачынства па арт. 3411 КК (прапаганда ці публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі). Матэрыялы справы перададзеныя ў Ашмянскі РАУС (Гродзенская вобласць), праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы.
Згодна са згаданым артыкулам КК “прапаганда або публічнае дэманстраванне, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт або іншай інфармацыйнай сеткі, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі, а таксама захоўванне або набыццё такой сімволікі або атрыбутыкі ў мэтах распаўсюджвання, учыненыя неаднаразова, — караюцца штрафам, ці арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў”.
- ПалітыкаІнфармацыйныя экраны ў мінскім метрапалітэне ўключыліся на 11-ы дзень пасля выбараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПарламент Албаніі можа прыняць рэзалюцыю аб непрызнанні выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі скарацілася за пяць гадоў на 11,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПрадстаўнік НАН прапанаваў стварыць у Беларусі дзяржструктуру для рэгулявання штучнага інтэлектуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка