СК завёў справу пасля аварыі ў Брэсцкім раёне, у якой пацярпела шэсць дзяцей (абноўлена)

дададзеная інфармацыя Міністэрства аховы здароўя
12 ліпеня, Позірк. У выніку аварыі ў Брэсцкім раёне 12 ліпеня пацярпела 27-гадовая жанчына і яе 6 дзяцей, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося ўдзень каля вёскі Братылава. Самаходны грэйдар пад кіраваннем 52-гадовага кіроўцы сутыкнуўся з мікрааўтобусам “Мэрсэдэс”, за стырном якога быў 29-гадовы мужчына. Ад удару мікрааўтобус з’ехаў у кювет і перавярнуўся.
Пацярпелым дзецям ад 10 месяцаў да 8 гадоў. Найбольш сур’ёзныя траўмы атрымаў 4-гадовы хлопчык.
Упраўленне СК па Брэсцкай вобласці ўзбудзіла ў дачыненні да кіроўцы грэйдара крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло з неасцярожнасці да прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання).
Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства аховы здароўя, апрача шасці дзяцей у аварыі пацярпела таксама двое дарослых. Усіх пацярпелых даставілі ў Брэсцкую абласную клінічную бальніцу і Брэсцкую дзіцячую абласную бальніцу.
У рэанімацыі знаходзіцца адзін дарослы і трое дзяцей. Яшчэ адно дзіця змешчанае ў артапеда-траўматалагічнае аддзяленне, у яго стан сярэдняй ступені цяжкасці. Астатнім траім меддапамогу аказалі ў прыёмных аддзяленнях, шпіталізацыя не спатрэбілася.
Раней паведамлялася, што траіх пасажыраў маршрутнага таксі даставілі ў шпіталь для абследавання 12 ліпеня пасля буйнога дарожна-транспартнага здарэння ў цэнтры Мінска.
Апоўдні 4 ліпеня на 494-м км аўтадарогі мяжа РФ — Гомель — Кобрын у Драгічынскім раёне (Брэсцкая вобласць) у выніку ДТЗ загінуў кіроўца легкавога аўтамабіля і тры яго пасажыры (жанчыны 45 і 64 гадоў, 10-гадовая дзяўчынка).



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
