Ціханоўская чакае ад пераабранай на пасаду кіраўніка ЕП Метсолы далейшай працы па “вяртанні беларусаў у еўрапейскую сям’ю”
16 ліпеня, Позірк. Упэўненасць у працягу Рабертай Метсолай “натхнёнай працы па аб’яднанні Еўропы і вяртанні беларусаў у еўрапейскую сям’ю” выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы 16 ліпеня палітыка з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Еўрапарламента.
На сваёй старонцы ў сацсетцы X Ціханоўская падкрэсліла, што “захапляецца сілай і лідарствам” Метсолы, якая яе “натхняе кожны дзень”.
У сваім выступе пасля пераабрання Метсола заявіла, што “Еўропа павінна стаяць за свабоду” і за мір, “заснаваны на справядлівасці, годнасці і свабодзе”.
“Абарона нашай агульнай чалавечнасці азначае, што мы павінны стаць на бок <…> Святланы Ціханоўскай, незаконна асуджаных і прадстаўнікоў руху за свабодную і дэмакратычную Беларусь”, — адзначыла кіраўнік Еўрапарламента.
Выбары ў Еўрапарламент прайшлі 6–9 чэрвеня. Выбары прэзідэнта ЕП праведзеныя 16 ліпеня на першай сесіі новага складу ў Страсбургу. Акрамя грамадзянкі Мальты Метсолы, якая атрымала 562 галасы, на прэзідэнцкую пасады прэтэндавала член левай партыі Podemos іспанка Ірэне Мантэра (61 голас).
Пасаду кіраўніка ЕП Метсола займае з 2022 года.
3 траўня гэтага года на Мальце ў рамках візіту Ціханоўскай было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Еўрапейскім парламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Метсола назвала дакумент “моцным сігналам” рашучасці “ўмацоўваць сувязі і дэманстраваць падтрымку” і знакам “цвёрдай прыхільнасці парламента развіццю супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў іх барацьбе за свабодную, незалежную і дэмакратычную краіну”.
15 студзеня стала вядома, што Метсола стала сімвалічнай хроснай палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк. На пленарным пасяджэнні ў Страсбургу палітык заявіла, што ў Беларусі, якую “ўсё яшчэ кантралюе апошні дыктатар Еўропы, актывісты, нявінныя людзі па-ранейшаму падвяргаюцца адвольным затрыманням”.
Прэзідэнт Еўрапарламента: Беларусь не стане забытым кутком Еўропы
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства