Пасля разрадкі сітуацыі на мяжы Беларусі і Украіны РФ пачала пагражаць Кіеву “адказам на правакацыю”
17 ліпеня, Позірк. Расія “з усёй сур’ёзнасцю” ўспрымае “паведамленні пра актывізацыю УСУ ў прыгранічнай зоне” з Беларуссю, заявіў кіраўнік другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук у апублікаваным 17 ліпеня інтэрв’ю ТАСС.
Прадстаўнік МЗС паўтарыў асноўныя тэзісы беларускіх сілавых структур і прапаганды — пра пасаджаны ў Гомельскай вобласці ўкраінскі беспілотнік-выведнік, выяўленне ў рэгіёне сховішча з выбухоўкай, размяшчэнне ва ўкраінскім прыграніччы “СПА і комплексаў радыёэлектроннай выведкі, бронетэхнікі і дальнабойнай артылерыі”, нарошчванне “шчыльнасці інжынерных загарод”, разгортванне “падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый”.
“У Мінску трымаюць сітуацыю на мяжы з Украінай пад кантролем, } сказаў расійскі чыноўнік. — Для прадухілення правакацый было абвешчана аб узмацненні пагранічных сіл, на баявое дзяжурства пастаўленыя дадатковыя комплексы СПА і рэактыўныя сістэмы залпавага агню. Нядаўна з’явіліся паведамленні пра тое, што на пачатку ліпеня УСУ адвялі частку падраздзяленняў ад мяжы з Беларуссю”.
“Нагадаю, што ў адпаведнасці з ваеннай дактрынай Саюзнай дзяржавы знешняя агрэсія супраць Беларусі будзе кваліфікавацца Расіяй як замах на агульную саюзную тэрыторыю. У брацкай рэспубліцы разгорнутыя сумесная рэгіянальная групоўка войскаў, сучасныя расійскія абаронныя комплексы і тактычная ядзерная зброя. Яны закліканыя садзейнічаць Узброеным сілам Беларусі ў гарантаванні бяспекі заходніх рубяжоў Саюзнай дзяржавы і Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы. Любой правакацыі з украінскага боку будзе дадзены адэкватны адказ”, — заявіў Палішчук.
Варта адзначыць, што выказванні прадстаўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства апублікаваныя ўжо пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка канстатаваў разрадку сітуацыі на мяжы. 13 ліпеня ён даручыў вярнуць войскі з паўднёвай мяжы ў месцы сталай дыслакацыі. “Пасля нашай пэўнай працы ўкраінцы свае Узброеныя сілы і дадатковыя войскі, якія яны перакінулі да нашай мяжы, ад мяжы адвялі і ўвогуле вывелі з зоны беларуска-ўкраінскай мяжы”, — заявіў ён.
На цырымоніі ўганаравання выпускнікоў вайсковых ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу 16 ліпеня ў Мінску Лукашэнка ўвогуле заявіў, што сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы не абвастрылася, а проста “выйшла за рамкі той, якая была”. Ёй, паводле слоў спікера, далі рады вайскоўцы — “дыпламатычнай мовай”.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка