Белгідрамет выпусціў штармавое папярэджанне пра залеву, што паралізавала Мінск, праз тры гадзіны пасля яе пачатку

18 ліпеня, Позірк. Белгідрамет выпусціў штармавое папярэджанне пра залеву, што паралізавала Мінск 18 ліпеня, праз тры гадзіны пасля яе пачатку, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз.
Папярэджанне з’явілася ў 13:12. Да гэтага часу прадпрыемства “Мінсктранс” апублікавала 30 з 31 экстранага паведамлення аб парушэнні руху грамадскага транспарту ў розных раёнах горада. 20 з іх з’явілася ў першую гадзіну непагадзі.
Напярэдадні сіноптыкі прагназавалі кароткачасовы дождж (такім лічыцца дождж працягласцю да трох гадзін) з верагоднасцю ападкаў 70—80% і дапускалі навальніцу. Штармавое папярэджанне тычылася толькі паўднёва-ўсходніх раёнаў краіны.
Цяперашняя залева можа стаць наймацнейшай за ўсю гісторыю інструментальных назіранняў за надвор’ем у сталіцы. Колькасць ападкаў, якая выпала днём, стане вядомая позна вечарам. Пакуль рэкорд 77,5 мм (77,5 л вады на квадратны метр тэрыторыі), ён зафіксаваны 8 жніўня 2005 года, калі даждлівы цыклон раскруціўся наўпрост над горадам.
Згодна з падлікамі “Позірку”, заснаванымі на паведамленнях “Мінсктранса”, парушалася праца 87 маршрутаў наземнага грамадскага транспарту: 51 аўтобуснага, 30 тралейбусных і 6 трамвайных, у тым ліку аўтобусаў прыгарадных зносін, уключаючы аэрапорт. На паўгадзіны закрывалася станцыя метрапалітэна “Парк Чалюскінцаў”.
Найбольш пацярпелыя — маршруты тралейбусаў № 34 “Ангарская-4 — Зялёны Луг-3” (7 паведамленняў аб парушэнні працы), № 33 “Дражня — Адоеўскага”, № 35 “Славінскага — Серабранка” і № 92 “Карастаянавай — Чыжоўка-6” (па 6).
Спыненне руху склала ад 15 хвілін да 4 гадзін 49 хвілін (на вуліцах Каліноўскага і Кнорына).
Паводле інфармацыі МНС, былі затопленыя 43 участкі дарог. У падземным паркінгу на вуліцы Коласа, 73, корпус 3 пад вадой апынулася 14 аўтамабіляў, ідзе адпампоўка вады, паведаміла ведамства. Вада пратачылася ў гандлёвыя цэнтры, у крытую частку Камароўскага рынка.

- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


