У Гомельскай вобласці разгледжана 2,7 тыс. заяў аб пашкоджанай непагаддзю маёмасці, выплаты атрымае 4,7% просьбітаў

19 ліпеня, Позірк. Улады Гомельскай вобласці прынялі 7.072 заявы аб пацярпелай ад шквалістага ветру маёмасці, з іх 860 паступіла 19 ліпеня, вынікае з інфармацыі тэлеграм-канала аблвыканкама.
“З іх абследавана ўжо 2.699, аформленыя адпаведныя акты. На выплату накіраваныя 127 заяў”, — гаворыцца ў паведамленні. Такім чынам, на кампенсацыйныя выплаты пакуль можа разлічваць толькі 4,7% просьбітаў, чые заяўкі былі разгледжаныя.
Разам з тым адзначаецца, што 19 ліпеня на пасяджэнні аператыўнага штаба па ліквідацыі наступстваў непагадзі “атрымана дамоўленасць з аддзяленнямі банкаў аб працы ў выхадныя дні”, каб “людзі змаглі атрымаць выплаты па лініі “Белдзяржстраху”.
На селектарнай нарадзе 19 ліпеня ў Мінску, якая была прысвечана ў тым ліку пераадоленню наступстваў стыхіі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне “маюцца такія грамадзяне, для якіх усё заўсёды будзе дрэнна”, яны “не хочуць разумець”, што ў мінулыя дні краіне адбылася “надзвычайная сітуацыя”.
Непагадзь ён назваў вайной, толькі без “стральбы з аўтаматаў і кулямётаў”. “Тое самае, што на вайне. І ніхто не задаецца пытаннем: а што ты зрабіў для таго, каб пераадолець гэтую катастрофу?” — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, ёсць людзі, якія дапамагаюць прыбіраць завалы і дрэвы, якія ўпалі, аказваюць садзейнічанне камунальнікам. Гэта, лічыць ён, “сапраўдныя мужыкі”. Ім спікер супрацьпаставіў тых, хто “пальцам не варухне”, пакуль “улады не вырашаць усе праблемы”.
Лукашэнка таксама раскрытыкаваў органы ўлады, якія займаліся ліквідацыяй наступстваў непагадзі. Паводле яго сцвярджэння, на першым этапе “адэкватнай рэакцыі на гэтую падзею — хуткай, дакладнай, ваеннай — не было”.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння. Гомельская вобласць — адна з найбольш пацярпелых.
Паводле інфармацыі МНС, гэтымі днямі праз стыхію загінула шэсць чалавек.
Лукашэнка абвінаваціў пацярпелых ад непагадзі грамадзян у няправільным разуменні "надзвычайнай сітуацыі"



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
