Журналіста Кіркевіча завочна прыгаварылі да 7 гадоў пазбаўлення волі

6 жніўня, Позірк. Журналіст-фрылансер, краязнаўца, былы намеснік старшыні арганізацыі “Малады фронт” (не была зарэгістраваная ў Беларусі) Аляксандр (Алесь) Кіркевіч завочна прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Паводле інфармацыі БАЖ, рашэнне 2 жніўня вынес Гродзенскі абласны суд. Ён таксама пастанавіў спагнаць з Кіркевіча штраф у памеры 600 базавых велічыняў (24 тыс. рублёў).
Мужчына прызнаны вінаватым паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Згодна з інфармацыяй праваабарончага цэнтра “Вясна”, яго асудзілі за інтэрв’ю “Белсату” і “Радыё Свабода”, якія ўлады лічаць “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.
Кіркевіч — былы палітвязень. 5 кастрычніка 2011 года ён быў прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у пратэстнай акцыі ў Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Пасля быў памілаваны на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
Першыя спецвытворчасці былі адкрытыя 26 верасня 2022 года. Працэдура ўжо ўжытая ў дачыненні да больш як сотні грамадзян.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

