КДБ дадаў у “спіс тэрарыстаў” яшчэ дзевяць чалавек (дапоўнена)
8 жніўня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс у пералік “арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, яшчэ дзевяць чалавек, вынікае з абноўленага дакумента ў тэлеграм-канале спецслужбы.
Сярод іх Яўген Абрамовіч (19 ліпеня ўнесены ў “спіс экстрэмістаў”), асуджаны паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса, а таксама Барыс Грынкевіч, прызнаны вінаватым паводле арт. 130, 342 і 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). Тэрміны невядомыя.
Астатніх асоб, унесеных у абноўлены “спіс тэрарыстаў”, праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі.
- Віктар Мярзлікін (таксама фігуруе ў “спісе экстрэмістаў”) — прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361, ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 342 КК;
- Уладзімір Балабановіч — 3 гады пазбаўлення волі, арт. 130 і 361 КК;
- Сяргей Кулеш — 4 гады пазбаўлення волі, ч. 2 арт. 293 КК, удзельнік пратэстаў у Пінску (Брэсцкая вобласць);
- Уладзімір Нікіцін — 3 гады пазбаўлення волі, арт. 361 КК, вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы;
- Глеб Сахар — тэрмін невядомы, арт. 130, 361, 369, 368, 3611 КК;
- Артур Пядзько — 9 гадоў пазбаўлення волі, арт. 130 КК;
- Кацярына Новікава (фігуруе ў “спісе экстрэмістаў”) — 6,5 гады пазбаўлення волі, сем крымінальных артыкулаў, у тым ліку арт. 130. Паводле праваабаронцаў, жанчыну затрымалі на пачатку лета 2023 года ў начной кашулі, у ёй яна прабыла ў следчым ізалятары да першай перадачы ад родных. У лістах сярод іншага адзначала: “Ставілі на сцяг, білі ўсім кабінетам. Сказалі, што за мае інтэрвію, канал і за мае палымяныя звароты. У маёй першай адвакаткі, здаецца, сын працуе ў ГУБАЗіК (але гэта не дакладна)”.
Цяпер у “спісе тэрарыстаў” 1.238 пазіцый, папярэдняе абнаўленне было 12 ліпеня.
Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
З невядомага часу ведамства пачало публікаваць пералік у тэлеграм-канале. На сайце Камітэта дзяржбяспекі інфармацыя пра папаўненне адпаведнага спісу не абнаўлялася з лютага 2024 года — рэсурс не працуе.
26 красавіка адказнасць за ўзлом сайта КДБ узяла на сябе група ананімных хакераў “Кіберпартызаны”. У іх паведамленні гаварылася, што партал спецслужбы на той момант “не працуе ўжо больш за два месяцы” — а “ўсё таму, што “Кіберпартызаны” прабраліся туды яшчэ ўвосень 2023 года і выпампавалі ўсю даступную інфармацыю”.
Даведка “Позірку”:
- ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
- ч. 1 арт. 205 — таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж);
- ч. 2 арт. 293 КК — удзел у масавых беспарадках, які выявіўся ў непасрэдным здзяйсненні дзеянняў: арганізацыі масавых беспарадкаў, што суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
- ч. 3 арт. 361 — публічныя заклікі да захопу дзяржулады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, здрады дзяржаве, здзяйснення тэракту ці дыверсіі; ажыццяўлення дзеянняў, скіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый); альбо распаўсюд матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі праз СМІ, інтэрнэт або службовай асобай пры выкананні службовых паўнамоцтваў;
- ст. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ, інтэрнэце з боку асобы, раней судзімай за паклёп або абразу, або абвінавачанай ў здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства;
- ст. 368 — абраза прэзідэнта;
- ст. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Палітыка
Латушка: 90% сённяшніх чыноўнікаў змогуць застацца ў дзяржаўным апараце новай Беларусі
- ПалітыкаНа фоне рэпрэсій Сяргеенка заяўляе пра адсутнасць перадумоў для дэстабілізацыі ў краіне перад выбарамі-2025Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСпазненне рэйсавых аўтобусаў з-за чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы скарацілася, але перавышае 5—8 гадзінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка: 90% сённяшніх чыноўнікаў змогуць застацца ў дзяржаўным апараце новай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
З пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 30 тыс. спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 30 тыс. спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Чыноўнікі як зграя, для іх беларусізацыі патрэбны важакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд амаль 80-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
У Міжнародны дзень дэмакратыі Ціханоўская заклікала падтрымаць беларускі народ у барацьбе за свабоду
- Грамадства
Праз двое сутак у Дзятлаўскім раёне знойдзена пенсіянерка, якую шукала больш за 80 чалавек
- Грамадства, Палітыка
Працэсы адраджэння, нацыянальнага будаўніцтва павінны ісці не толькі ў культуры ці адукацыі — Коўшык
- Грамадства, Палітыка
Беларусы сталі часцей называць агульны менталітэт адным з фактараў, якія аб'ядноўваюць нацыю — Вардамацкі
- Палітыка
"Белсат" працягне працу ў Расіі пасля прызнання "непажаданай арганізацыяй"
- Палітыка
Больш за сто палонных з Курскай вобласці расійскіх ваенных знаходзіцца ў Беларусі ў працэсе абмену — Мінабароны РФ
- Палітыка
Хрэнін не лічыць Расію вінаватай у развязванні вайны супраць Украіны, але супярэчыць Лукашэнку ў трактоўцы падзей
- Грамадства, Палітыка
Польшча ўзводзіць электронны бар'ер на Заходнім Бугу
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа апошнія паўмесяца на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 70 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года Польшча спыніла больш за 25 тыс. спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка з пачатку года выраслі на 16,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Вясна": З пачатку года больш за 55 чалавек затрымана пры вяртанні ў Беларусь
- Грамадства, Палітыка
Праваабаронца і журналіст Сяргей Сыс аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук за ўдзел у праграме "Белсата"
- Грамадства, Палітыка
Гісторык Мельнікаў прыгавораны да пазбаўлення волі за інтэрв'ю “Еўрарадыё”, якое на той момант не было прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”
- Палітыка
Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — Вячорка (дапоўнена)
- ПалітыкаВыбары-2025 могуць даць імпульс для новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі — намеснік кіраўніка МЗС ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЛатушка заклікаў падвергнуць санкцыям больш беларускіх банкаў і ўзмацніць кантроль за фінсектарамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАльтэрнатывы санкцыям няма, але інструмент не выкарыстоўваецца напоўніцу, лічыць ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка разлічвае на "сумесныя дзеянні" з Іранам "падчас вострай абстаноўкі на Блізкім Усходзе" і ля межаў Беларусі
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве працуюць з заявамі каля 60 пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі — намеснік генпракурораМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Судаленка: Важна не пакідаць без абскарджання ніводнае злачынства рэжыму