Спікер польскага сейма: Свабодная Беларусь — адзін са слупоў бяспекі Польшчы

9 студзеня, Позірк. “Свабодная, незалежная Беларусь, якая самастойна кіруецца і самавызначаецца, — гэта адзін са слупоў бяспекі Польшчы”, — заявіў маршал польскага сейма Шымон Галоўня на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з беларускім дэмлідарам Святланай Ціханоўскай 9 студзеня ў Варшаве.
“Мы мусім думаць пра Беларусь як пра нашага партнёра, і пра ўсіх, хто ў Беларусі бяспрыкладна гераічна супрацьстаіць злу, як пра саюзнікаў у справе пабудовы бяспекі ў гэтай частцы Еўропы”, — дадаў ён.
Паводле слоў Галоўні, маюцца ідэі канкрэтных дзеянняў у сферы культуры, парламенцкай дыпламатыі, ва ўзаемадзеянні сейма з Аб’яднаным пераходным кабінетам Беларусі, які ён назваў пераходным урадам.
Ціханоўская, адзначыў палітык, на сустрэчы звярнула ўвагу на тое, што дэмакратычнай Беларусі патрабуецца голас і падтрымка Польшчы на міжнароднай арэне, асабліва там, дзе ён “не чутны”.
“Усведамляючы, што сёння ў Беларусі адбываецца, памятаючы пра [палітвязня] Анджэя Пачобута, памятаючы пра гэтыя ўсе жудасныя сітуацыі, якія маюць там месца, хачу запэўніць пані прэзідэнта і ўсіх членаў дэлегацыі, што свабодная Беларусь у інтарэсах свабоднай Польшчы, у сэрцы свабоднай Польшчы. І што Польшча зробіць усё, каб Беларусь была свабоднай краінай свабодных людзей (яны ўжо вольныя, у сэрцы вольныя — ніхто гэта не ставіць пад пытанне), прайшла гэтую дарогу праз той кашмар, які зараз перажывае, і каб мы маглі разам будаваць нашу будучыню на светлым баку гэтага гістарычнага павароту”, — сказаў на заканчэнне ён.
Ціханоўская наведвае Варшаву 8–10 студзеня.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБаршчэўнік і сумнік канадскі з'яўляюцца найбольш небяспечнымі для чалавека інвазіўным раслінамі — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць забітых на паляванні зуброў рэзервовага генафонду за пяць гадоў вырасла на 40%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошнія 19 месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў скарацілася за тры гады на 45%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка