Ціханоўская: Развальваць дыктатарскую расійскую імперыю трэба пачынаць з Беларусі

14 жніўня, Позірк. “Я б хацела, каб пераход да дэмакратычнай Беларусі адбыўся мірным шляхам”, — заявіла Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю DW.
На думку дэмакратычнага лідара, “большасць беларусаў прытрымліваецца мірнага пераходу ўлады”, “беларусы — мірная нацыя, да супрацьстаяння ваенным шляхам беларусы не гатовыя”.
Адказваючы на пытанне аб магчымасці сілавой змены ўлады з выкарыстаннем палка Каліноўскага, які мог бы зайсці з боку Украіны ў Беларусь, Ціханоўская заклікала быць рэалістамі. Каб у Беларусі пры такім сцэнары полк атрымаў падтрымку, “з беларускім войскам трэба працаваць, трэба выбудоўваць ячэйкі супольнасці ўнутры Беларусі, якія будуць ведаць, калі такі сцэнар будзе, што рабіць на месцах”.
Яна падкрэсліла, што задача беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у палку Каліноўскага, — абараняць Украіну, тым самым абараняючы Беларусь.
Ціханоўская адзначыла, што Лукашэнка знаходзіцца “на павадку ў Пуціна”, але глядзець на Беларусь з пункту гледжання Расіі няправільна: “Слабы Пуцін азначае слабы Лукашэнка. Але калі ўвесь час думаць пра Беларусь, азіраючыся, што там скажа Расія, што скажа Пуцін, гэта нікуды нас не прывядзе. Расія велізарная, Расія разнамасная. Беларусь больш кампактная, большасць беларусаў за перамены. Гэта кансалідаванае грамадства, якое супраць Лукашэнкі. Таму развальваць гэтую дыктатарскую імперыю трэба пачынаць з Беларусі”.
Адказваючы на пытанне, чаму ў такім выпадку ў Беларусі няма пратэстаў, Ціханоўская выказала меркаванне, што гэта звязана з высокім узроўнем рэпрэсій і застрашвання ў краіне, якая цяпер “нагадвае ГУЛАГ”.
За чатыры гады, што прайшлі з выбараў прэзідэнта 9 жніўня 2020 года, паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, было затрымана блізу 65 тыс. чалавек. Вядома як мінімум пра 6.971 фігуранта палітычна матываваных крымінальных спраў.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — “Волат” і “Тэрор”. Пазней быў сфармаваны трэці — “Літвін”. Пасля “Тэрор ” стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка.
25 верасня 2023 года полк Каліноўскага абвясціў аб стварэнні новага батальёна Western з удзелам замежнікаў, у склад якога ўвайшлі “афіцэры краін НАТО і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы досвед у Іраку і Афганістане”.
У складзе палка таксама дзейнічае тактычная група Крыўцова, якая займаецца беспілотнай аэраразведкай, карэкціроўкай агню і інш.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
