Абмен ваеннай інфармацыяй па лініі Беларусь — АБСЕ працягваецца — Мінабароны
4 верасня, Позірк. Аб удзеле прадстаўнікоў Беларусі ў курсе па пытаннях абмену ваеннай інфармацыяй у рамках сістэмы кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў штаб-кватэры АБСЕ ў Вене паведаміў 4 верасня начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Валерый Равенка ў сацсетцы X.
Паводле яго слоў, у мерапрыемстве бяруць удзел прадстаўнікі 29 дзяржаў.
Абмен ваеннай інфармацыяй працягваецца, “нягледзячы на выклікі, з якімі сутыкнулася сістэма кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе”, дадаў ён.
Ваенныя кантакты і абмен інфармацыяй аб Узброеных сілах, лічыць Равенка, “з’яўляюцца неабходнымі элементамі даверу і бяспекі ў Еўропе”.
29 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале быў апублікаваны закон № 8-З “Аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе”, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 траўня.
Адпаведны законапраект быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 красавіка і ўхвалены Саветам Рэспублікі 6 траўня.
У практычным плане прыпыненне дзеяння дагавора азначае, што Беларусь не будзе прадастаўляць інфармацыю аб сваіх звычайных узбраеннях і тэхніцы, прымаць і праводзіць інспекцыі па кантролі за выкананнем колькасных абмежаванняў у адносінах да гэтай зброі.
Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, выступаючы ў ніжняй палаце парламента 17 красавіка гэтага года, даў зразумець, што Беларусь дэ-факта працягне прытрымлівацца абмежаванняў, прапісаных у ДЗУСЕ, нават у выпадку прыпынення яго дзеяння на нацыянальным узроўні. Разам з тым ён падкрэсліў, што Мінск “адпаведнымі метадамі” будзе прытрымлівацца абмежаванняў “у рамках сістэмы Міністэрства абароны” толькі “пры ўмове стрыманасці з боку суседзяў”.
Падпісаны 19 лістапада 1990 года ў Парыжы Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ўстанавіў гранічна дапушчальную колькасць звычайных узбраенняў і тэхнікі для шэрагу краін НАТА і Арганізацыі Варшаўскай дамовы, а таксама механізмы праверкі выканання абавязацельстваў – абмен інфармацыяй і інспекцыі. Пасля распаду СССР яго квоты часткова размеркавалі паміж сабой восем былых саюзных рэспублік.
Беларусь, якая ратыфікавала ДЗУСЕ 21 кастрычніка 1992 года, абавязалася мець не больш за 1.800 танкаў, 2.800 баявых бронемашын, 1.615 артылерыйскіх сістэм, 294 баявыя самалёты і 80 ударных верталётаў. Рэальна ж падобным патэнцыялам яна ніколі не валодала.
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



