Латушка: 90% сённяшніх чыноўнікаў змогуць застацца ў дзяржаўным апараце новай Беларусі

15 верасня, Позірк. У новы дзяржаўны апарат не павінны патрапіць толькі чыноўнікі з вышэйшага кадравага рэзерву Александра Лукашэнкі і толькі ў тым выпадку, калі яны здзейснілі злачынствы. Такое меркаванне выказаў былы міністр культуры, намеснік кіраўніцы Аб’яднага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка на дыскусіі “Як стварыць у дэмакратычнай Беларусі сучасны нацыяльна-арыентаваны дзяржапарат, судовую сістэму і сілавыя ведамствы?”, якая адбылася ў рамках “Стратэгічнай Анты-Канферэнцыі “Belarusian ID Revival Days” (“Дні адраджэння беларускай ідэнтычнасці”) 15 верасня ў Варшаве.
“Павінны ісці суды, і суды будуць вырашаць”, — сказаў ён.
Думку пра будучыню чыноўнікаў Латушка выказаў, адказваючы на пытанне мадэратара дыскусіі. Зміцер Міцкевіч адзначыў, што не даверыў бы некаторым з іх “агарод ускапаць”, і запытаўся: “Які адсотак з гэтага дзяржаўнага апарата можа быць уключаны ў апарат новай Беларусі?”
“90% павінны працаваць”, — лічыць Латушка.
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

