Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяць чалавек — іх пераследуюць за выказванні пра Лукашэнку

24 верасня, Позірк. Яшчэ пяць чалавек прызнана ў Беларусі палітычнымі зняволенымі, цяпер іх 1.324, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Статус палітвязня атрымаў Раман Гралеўскі, які змешчаны пад варту паводле арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза службовай асобы) Крымінальнага кодэкса.
Палітвязнямі прызнаныя асуджаныя паводле арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Сяргей Козікаў (пазбаўлены волі на 1,5 года) і Аляксандр Зубкоў (2 гады), а таксама Аляксандр Сацюк (арт. 368 і 369 КК, тэрмін невядомы) і Сяргей Паспелаў (1,5 года зняволення паводле арт. 368).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсій супраць грамадзян краіны.
Адпаведную заяву, акрамя “Вясны”, падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Human Constanta, Беларускі Хельсінкскі камітэт.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



