Бяляцкага трэба не проста вызваляць, яго трэба ратаваць — праваабаронца Буракоў-малодшы

25 верасня, Позірк. Заснавальніка і кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага “трэба не проста вызваляць, яго трэба ратаваць”, заявіў праваабаронца Аляксандр Буракоў-малодшы 25 верасня ў Вільнюсе на акцыі салідарнасці, прымеркаванай да 62-годдзя палітвязня.
Каля 30 чалавек сабралося ля муралу з партрэтам Бяляцкага непадалёк ад амбасады Беларусі ў Літве, каб запатрабаваць вызвалення праваабаронцы ды іншых палітвязняў.
“На жаль, мы павінны зараз крычаць менавіта пра тое, што трэба ратаваць Алеся Бяляцкага, — адзначыў Буракоў-малодшы. — Невядома, у якім ён зараз стане. Невядома ўвогуле, ці жывы ён, бо інфармацыі насамрэч так мала, што мы не можам цалкам сцвярджаць, што з ім усё ў парадку. На жаль, ён утрымліваецца ў такіх умовах, у якіх утрымліваюцца рэцыдывісты. Ён сядзіць з забойцамі, гвалтаўнікамі, іншымі людзьмі, з якімі ён знаходзіцца не павінен. Ён павінен быў бы зараз стаяць тут альбо ў Жэневе, а яшчэ лепш — у новай, вольнай Беларусі”.
Спікер падкрэсліў, што думку пра ратаванне Бяляцкага трэба давесці “да свету, усіх міжнародных партнёраў, арганізацый, урадаў”.
Кіраўнік цэнтра “Вясна” Бяляцкі, яго намеснік і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч знаходзяцца ў няволі з 14 ліпеня 2021 года. 3 сакавіка 2023-га яны былі асуджаныя ў рамках палітычна матываванай справы на 10, 9 і 7 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Праваабаронца Зміцер Салаўёў, які знаходзіцца за мяжой, завочна асуджаны па гэтай справе на 8 гадоў зняволення.
У 2022 годзе Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру (разам з украінскім Цэнтрам грамадзянскіх свабод і расійскім таварыствам “Мемарыял”). 10 снежня ў Осла прэмія была ўручана яго жонцы Наталлі Пінчук.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым 2025 года знізіўся на 5,1%, з пачатку года — на 7,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа студзень і люты 2025 суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.117 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі — удвая больш, чым за два месяцы 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства