Адміністрацыя Лукашэнкі рыхтуе дырэктыву па рэалізацыі “асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы”

16 кастрычніка, Позірк. Адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі рыхтуе праект яго дырэктывы па рэалізацыі “асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы”, вынікае з паведамленняў дзяржСМІ.
Аб неабходнасці ў сувязі з гэтым працы “ў адным звязку” ўсёй “ідэалагічнай вертыкалі” заявіў намеснік яе кіраўніка Уладзімір Пярцоў 16 кастрычніка на пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы праекта.
Паводле сцвярджэння чыноўніка, група “комплексна вывучала перадавыя практыкі працы ідэалагічнай вертыкалі, наяўную нарматыўна-прававую базу, абагульняла і ініцыявала прапановы па яе абнаўленні з улікам змен, што адбыліся за апошні час у структуры беларускага грамадства”.
Дакумент павінен “вырашыць задачу выбудоўвання эфектыўнай ідэалагічнай вертыкалі з улікам рэальных інтарэсаў і запытаў насельніцтва”, сказаў Пярцоў.
У склад рабочай групы, мяркуючы па фотаматэрыялах дзяржагенцтва БелТА, увайшлі прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант, галоўны рэдактар заснаванага яго адміністрацыяй выдавецкага дома “Беларусь сегодня”, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Жук, дэпутат ПП НС, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч і інш.
15 сакавіка на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Беларусі, Лукашэнка звярнуўся да тэмы выпрацоўкі ў краіне дзяржаўнай ідэалогіі.
“Я падтрымліваю прапанову Вадзіма Гігіна (дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, праўладны прапагандыст, дэпутат ПП НС. — “Позірк”.) пра тое, што так, нам трэба выпрацаваць дзяржаўную ідэалогію, — прыводзіла словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба. — І, вядома ж, мы будзем абмяркоўваць на самым высокім узроўні – на Усебеларускім народным сходзе — канцэпцыю. Магчыма, нейкія канкрэтныя пляны. А, можа, гэтую тэорыю цалкам — дзяржаўнай ідэалогіі. Але я заўсёды казаў аб тым, што спяшацца тут нельга. Калі мы ўжо адчуем, што вось — у нас ёсць гэтая канцэпцыя хаця б дзяржаўнай ідэалогіі, тады, напэўна, трэба гэта рэалізоўваць, не вагаючыся. Але памылкі не павінна быць”.
Паводле яго, дзяржідэалогія павінна “захапіць увесь народ”.
“Але ці гатовы мы да таго, каб сказаць, што ў нас ёсць ідэі для гэтай ідэалогіі? Не ведаю. Найперш вы мяне павінны ў гэтым пераканаць. Калі я буду перакананы, я гатовы пайсці наперадзе, арганізоўваць працэс”, — падкрэсліў ён, дадаўшы, што “яе слупамі маглі б у тым ліку стаць нейкія біблейскія пастулаты і законы — хрысціянскія каштоўнасці, а таксама цяперашняя Канстытуцыя”.

- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка

