Данія выдаткуе сродкі на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі і іх сем’яў

29 кастрычніка, Позірк. 5 млн крон (каля 670 тыс. еўра. — “Позірк”.) выдзеліць Данія для міжнароднага гуманітарнага Фонду падтрымкі палітвязняў Беларусі і іх сем’яў, паведаміла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, спасылаючыся на заявы міністра замежных спраў краіны Ларса Леке Расмусэна, зробленыя ім напярэдадні 76-й сесіі Паўночнай рады ў Рэйк’явіку.
“Мы вельмі ўдзячныя Даніі і ўсім паўночным краінам за салідарнасць і падтрымку. Сёння тысячы людзей знаходзяцца за кратамі, тысячы рэпрэсаваных і іх сем’яў патрабуюць дапамогі, рэабілітацыі і лячэння. Вашая салідарнасць дае надзею, энергію, а галоўнае — упэўненасць, што мы не застанемся сам-насам са сваёй бядой”, — заявіла палітык.
Чакаецца, што ў сталіцы Ісландыі, куды прыбыла дэмлідар для ўдзелу ў сесіі Паўночнага савета, пройдзе яе сустрэча з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Даніі.
30 красавіка галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў “Позірку” аб стварэнні з ініцыятывы дэмлідара Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку беларускіх палітвязняў, першы ўнёсак у які зрабіла Нарвегія. У траўні да фонду далучылася Швецыя. Паводле інфармацыі Ціханоўскай, агулам удалося сабраць больш за 2 млн еўра.
4 жніўня ў Вільнюсе на канферэнцыі “Новая Беларусь” сузаснавальнік Фонду салідарнасці Bysol Андрэй Стрыжак адзначыў, што да міжнароднага гуманітарнага фонду для палітычных зняволеных ужо ўваходзяць восем арганізацый.
19 жніўня Вячорка заявіў, што асноўным прыярытэтам фонду будзе падтрымка тых, кто знаходзіцца ў Беларусі. Сродкі прызначаныя “сем’ям рэпрэсаваных і палітычных зняволеных, на медыцынскую і псіхалагічную дапамогу ўсім тым, хто ў бядзе, усім, хто сутыкнуўся з пераследам у Беларусі”.

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
