У Брэсце асудзілі 14-ю групу за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года
12 лістапада, Позірк. У Брэсце асудзілі 14-ю групу за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года.
6 лістапада суд Ленінскага раёна прызнаў вінаватымі жыхароў абласнога цэнтра Артура Трушко, Вадзіма Кутасевіча і Аліну Новікаву паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Шурын.
Трушко і Кутасевічу прызначына 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Новікавай — 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Грамадзян абвінавацілі ў тым, што яны 10 і 11 жніўня 2020 года “выкрыквалі лозунгі і дэманстравалі палотнішча бел-чырвона-белага колеру”.
“Вясна” адзначае, што вядома ўжо мінімум пра 70 чалавек, якіх асудзілі паводле арт. 342 КК за ўдзел у акцыях 10-11 жніўня 2020 года ў Брэсце.
Па самай масавай у гісторыі Беларусі “карагоднай справе” раённыя суды абласнога цэнтра прыгаварылі да розных тэрмінаў яшчэ больш за 130 чалавек.
13 верасня 2020 года ў Брэсце ўдзельнікі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў перакрылі рух транспарту на скрыжаванні бульвараў Касманаўтаў і Шаўчэнкі з праспектам Машэрава, спявалі песні і вадзілі карагоды. Пратэстоўцаў упершыню ў Беларусі разагналі з дапамогай вадамётаў, а неўзабаве распачалі крымінальную справу, якую мясцовыя жыхары называюць “карагоднай”.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, абвінавачаныя асуджаныя сумарна не менш як на 125 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, 90,5 года — з накіраваннем, 13 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 16 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка