Праваабаронцы канстатуюць поўны кантроль уладаў над тэрытарыяльнымі ВК
12 лістапада, Позірк. Агульныя ўмовы і рэальная працэдура фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій (ТВК), “дэманструюць дзяржаўны дырыжызм усіх выбарчых працэсаў пры імітацыі актыўнага ўдзелу грамадзянскай супольнасці, што дае поўны кантроль дзейнай выканаўчай уладзе над сфармаванымі камісіямі”.
Такія высновы змяшчаюцца ў другой справаздачы кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, апублікаванай на сайце ПЦ “Вясна”.
Аўтары звяртаюць увагу на тое, што “фарміраванне ТВК праходзіць ва ўмовах, калі сярод двух ключавых акцёраў грамадзянскай супольнасці — палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў — не засталося арганізацый, якія маглі б праявіць незалежную ініцыятыву”.
“Атрыманыя ў спадчыну з савецкіх часоў “працоўныя калектывы” не з’яўляюцца палітычнымі суб’ектамі і выбарчыя працэсы ад іх імя арганізуюцца адміністрацыйнымі метадамі. Грамадзяне, таксама надзеленыя правам удзелу ў фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій, запалоханыя агульнай атмасферай тэрору; якія праяўлялі актыўнасць у мінулыя выбарчыя цыклы падвяргаюцца прэвентыўным рэпрэсіям”, — гаворыцца ў справаздачы.
Пры гэтым, зазначаецца ў дакуменце, “магчымасці грамадскага кантролю, незалежнага назірання за працэсам фарміравання тэрытарыяльных выбарчых камісій не проста зведзены да нуля, але з’яўляюцца пераследуемай дзейнасцю”.
Той факт, што “1.725 чалавек нібыта былі вылучаныя [у склад ТВК] партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, працоўнымі калектывамі і грамадзянамі ўсяго за адзін тыдзень у колькасці, неабходнай для фармавання фактычна ўсіх камісій у максімальным складзе”, на думку праваабаронцаў, з’яўляецца доказам “адміністрацыйна -каманднага кіравання ўсім працэсам”.
“Пры гэтым інфармаванне грамадзян аб магчымасці вылучэння, як і ў папярэдняй [парламенцкай] кампаніі 2024 года, было мінімальным, якое дазваляе прыйсці да высновы аб незацікаўленасці ўладаў у актыўным удзеле выбаршчыкаў у фарміраванні тэрытарыяльных выбарчых камісій і прадвызначанасці рашэнняў аб іх складзе”, — адзначаецца ў дакуменце.
Праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што ў склад ТВК, акрамя сябраў, якія прайшлі перарэгістрацыю палітычных партый, усе з якіх падтрымліваюць курс дзейнай улады, уключаюцца прадстаўнікі найбуйнейшых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць з 2023 гала заканадаўча замацаваны асаблівы статус набліжанасці да дзяржавы, і прафсаюзы, якія ўваходзяць у ФПБ”.
Паводле іх даных, “адсотак “праходнасці” кандыдатаў ад гэтых праўладных партый і грамадскіх аб’яднанняў, якія імітуюць грамадзянскую супольнасць, сумесна якія фармуюць 63% складаў усіх камісій, імкнецца да 100%.
“У актыўных грамадзянаў фактычна адсутнічала магчымасць вылучыць сваіх прадстаўнікоў у склад ТВК. Мэта этапу фармавання ТВК была хутчэй супрацьлеглая: правесці яго як мага хутчэй і цішэй”, — лічаць праваабаронцы.
6 лістапада Цэнтрвыбаркам паведаміў, што ў склад тэрытарыяльных камісій па выбарах прэзідэнта ўвайшло 1.689 чалавек. Партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні прадстаўляюць 1.165 чалавек (68,98%). У камісіі ўключаны: 141 член партыі “Белая Русь”, 71 — Камуністычнай партыі Беларусі, 42 —Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 17 — Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі; 279 — Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, 131 — Беларускага саюза жанчын, 124 — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, 116 — Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Шляхам збору подпісаў членамі тэрытарыяльных камісій стаў 421 чалавек (24,93%), ад працоўных калектываў — 103 (6,1%).
Усяго сфарміравана 153 камісіі: шэсць абласных і Мінская гарадская, 118 — раённых, чатыры — гарадскіх (у гарадах абласнога падпарадкавання), 24 — раённых у гарадах.
Сёмыя выбары прэзідэнта прызначаны на 26 студзеня 2025 года. У дзень, калі Палата прадстаўнікоў прыняла адпаведнае рашэнне, 23 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што прыме ў іх удзел.
Усяго зарэгістравана 7 ініцыятыўных груп, якія з 7 лістапада па 6 снежня збіраюць подпісы ў падтрымку (у парадку рэгістрацыі) Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка, Вольгі Чамаданавай, Ганны Канапацкай, Сяргея Бобрыкава і Сяргея Сыранкова.
Адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп Аляксандра Драздова, Юрыя Губарэвіча, Дзіяны Кавалёвай і Віктара Кулеша.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі галасаваць “супраць усіх”. На іх думку, галасаванне “супраць усіх” пакажа, што “беларускае грамадства па-ранейшаму супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і сумленных выбараў”.
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года. З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ полацкім пагранатрадзе заявілі аб 11 загінуўшых з пачатку года мігрантахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 лістапада — 1 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Важна, каб пасля сыходу Барэля ЕС захаваў прынцыповую пазіцыю па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём платных паслуг насельніцтву вырас у 1,8 раза — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаРост курсу долара да беларускага рубля ў лістападзе рэкордны за апошнія два гады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку больш за ўсё падаражэлі памідоры і перац, з пачатку года — бульба і чырвоная ікра (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЦэны на прампрадукцыю ў Беларусі за год выраслі на 6,5% — другі паказчык у ЕАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка