Да Калеснікавай пусцілі бацьку
12 лістапада, Позірк. Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам у жаночай калоніі ў Гомелі. Фатаграфію апублікаваў Раман Пратасевіч, былы супрацоўнік найбуйнейшага апазіцыйнага тэлеграм-канала Nexta, зняты з авіярэйсу Афіны — Вільнюс пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair 23 траўня 2021 года, арыштаваны, асуджаны, памілаваны дзякуючы супрацоўніцтву з уладамі, цяпер прадстаўнік прапагандысцкага апарату.
“Сёння сустрэліся з Марыяй”, — падпісаў Пратасевіч фатаграфію палітзняволенай з бацькам Аляксандрам Калеснікавым. Мяркуючы па кароткім відэароліку, на сустрэчы ён таксама прысутнічаў.
У інтэрв’ю BBC 23 кастрычніка ў Казані, дзе праходзіў саміт БРІКС, Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць разгледзець прашэнне Калеснікавай аб памілаванні.
Журналіст Стыў Розенберг спытаў, чаму ў яе ўжо доўгі час “няма допуску да сям’і”. “Якой сям’і? — адрэагаваў Лукашэнка. — А дзе яе сям’я, вы хоць ведаеце? Вы нават не ведаеце, што за сям’я. Папрасіў бацька яе наведаць. Калі ласка, ідзі. Ён быў. Гэта сям’я? Хтосьці яшчэ хоча з родных, блізкіх наведаць яе, будзе просьба — мы яе разгледзім”.
“Там, магчыма, такая сям’я, што ім, можа, і нецікава, як вам, наведаць Марыю Калеснікаву. Вы дбаеце за яе больш, чым родныя і блізкія. Таму калі нават вы звярніцеся, мы вашую заяву разгледзім. Я кажу: разгледзім. “Так”, “не “— гэта будзе бачна потым”, — сказаў Лукашэнка.
Сястра Калеснікавай Таццяна Хоміч заявіла “Позірку”, што сям’я вітае гатоўнасць разгледзець заяву аб памілаванні.
Асуджаная 6 верасня 2021 года на 11 гадоў пазбаўлення волі Марыя Калеснікава была спікерам і кіраўніком выбарчага штаба былога старшыні праўлення “Белгазпрамбанка” Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Пасля затрымання экс-банкіра далучылася да каманды Святланы Ціханоўскай і стала адной з прадстаўніц Аб’яднанага штаба разам з Веранікай Цапкала, жонкай яшчэ аднаго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валера Цапкалы.
У лістападзе 2022 года Калеснікаву экстранна прааперавалі ў Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, куды даставілі ў цяжкім стане. У палітвязня дыягнаставалі перытаніт (запаленне брушыны), які стаў ускладненнем прабадной язвы. Тады ж яна апошні раз бачылася з бацькам — ён наведваў яе ў медчастцы.
З-за інфармацыйнай блакады (рэжым інкамунікада) звестак пра стан Калеснікавай не было больш за паўтара гады. Заклапочанасць сітуацыяй неаднаразова выказвалі дэмакратычныя краіны Захаду.
Па-ранейшаму многія месяцы няма звестак пра іншых вядомых палітвязняў, у тым ліку Віктара Бабарыкі, Мікалая Статкевіча і інш.
Гл. таксама:
“…Ёй казалі: на вас усе забыліся”. Чатыры гады таму была пазбаўленая волі Марыя Калеснікава
Сястра Калеснікавай: вестак ад Машы няма 434 дні
Дзяржміністр ФРГ: Умовы ўтрымання Калеснікавай — сведчанне баязлівасці Лукашэнкі
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка