У Гродна прывезлі кадэтаў з акупаванага Данецка
27 лістапада, Позірк. Генеральны консул Расіі ў Гродне Феадосій Уладышэўскі сустрэўся з кадэтамі з так званай “данецкай народнай рэспублікі”, вынікае з паведамлення генконсульства ў сацсетках.
Навучэнцы “Школы № 4 — Кадэцкага корпуса ім. А.У. Захарчанкі*” (г. Данецк)” наведалі “Рускі дом” у Гродне і “пагутарылі з расійскімі дыпламатамі, суайчыннікамі і журналістамі”. Гаворка ішла аб “няпростым жыцці ў рэгіёне, і дапамогі, якая яму аказваецца”, гаворыцца ў рэлізе.
Мэтай паездкі названа “ўмацаванне сувязей паміж моладдзю Беларусі і Данбаса”, яна арганізавана “грамадскімі і некамерцыйнымі арганізацыямі Саюзнай дзяржавы, расійскім дыпламатычным корпусам і Рассупрацоўніцтвам”.
Удзельнікі таксама сустрэліся з вучнямі Гродзенскага каледжа бізнесу і права.
Аб візіце кадэтаў з “ДНР” паведаміла расійскае прапагандысцкае агенцтва “Спутник” 22 лістапада.
“Рускі дом” — альтэрнатыўная назва Расійскіх цэнтраў навукі і культуры, якія дзейнічаюць у шэрагу краін, дэкларуючы мэты прасоўвання рускай мовы, расійскай навукі і культуры.
Яны працуюць як прадстаўніцтвы Федэральнага агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва)
Рассупрацоўніцтва называе сваёй місіяй “узмацненне гуманітарнага ўплыву Расіі ў свеце”. Арганізацыя прадстаўлена ў 62 краінах свету 73 прадстаўніцтвамі.
Прадстаўніцтвы займаюцца прапагандай палітыкі Крамля і распаўсюджваннем наратываў, якія апраўдваюць расійскую агрэсію ва Украіне.
У Беларусі дзейнічаюць чатыры “Рускія дамы” — у Гродне, Мінску, Брэсце і Гомелі.
*Ліквідаваны ў 2018 годзе кіраўнік “днр” Аляксандр Захарчанка.
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСвята-Елісавецінскі манастыр, што падтрымлівае вайну РФ супраць Украіны, у 2024 годзе наведала 10,5 тыс. экскурсантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ экскурсіі і экскурсійныя маршруты па Беларусі ўключана 1.400 рэлігійных аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю таварамі з краінамі СНД зменшылася ў 1,2 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі за год вырасла ў 1,6 раза, перавысіўшы 4,2 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства7 студзеня ў Беларусі зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–7 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства