Літоўскія памежнікі затрымалі беларуса з падробленымі правамі кіроўцы
11 снежня, Позірк. Літоўскія памежнікі на прапускным пункце Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) затрымалі 31-гадовага грамадзяніна Беларусі з падробленымі правамі кіроўцы, паведаміў вечарам 10 снежня партал L24.lt са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы.
Паведамляецца, што мужчына ехаў у аўтобусе, які рухаўся з Вільнюса ў Мінск. Беларус, што мае дзейны да чэрвеня 2025 года дазвол на жыхарства ў Літве, падчас праверкі паведаміў памежнікам, што працуе кіроўцам грузавіка. Яго папрасілі паказаць пасведчанне кіроўцы, прадэманстраваны дакумент выклікаў у памежнікаў падазрэнні.
У выніку грамадзянін Беларусі прызнаўся, што набыў правы праз інтэрнэт “у тэрміновым парадку”, заплаціў за іх 350 еўра. Дакумент патрэбны быў яму, каб уладкавацца ў Літве на працу кіроўцам-дальнабойшчыкам.
Дата затрымання не паведамляецца. Разам з тым заяўлена, што на выходных суд пастанавіў узяць беларуса пад варту на два месяцы. Распачатае дасудовае расследаванне па факце “падробкі дакумента або валодання падробленым дакументам”. Мужчыну пагражае арышт ці турэмнае зняволенне на тэрмін да 4 гадоў.
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКрамы беларускіх тавараў у Грузіі не падтрымалі папераджальны страйк з патрабаваннем новых парламенцкіх выбараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка