Пасля нядаўняй аварыі з маршруткай па ўсёй Беларусі сталі правяраць бяспеку пасажырскіх перавозак

17 снежня, Позірк. Комплекс “мерапрыемстваў, накіраваны на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў”, пачаўся па ўсёй Беларусі, заявіў у відэакаментарыі 17 снежня начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Віктар Ротчанкаў.
“Пад асаблівай увагай тэхнічны стан усіх аўтобусаў, — адзначыў ён. — У першую чаргу супрацоўнікі ДАІ правераць стан шын, наяўнасць і выкарыстанне рамянёў бяспекі. У дачыненні да кожнай службовай асобы, якая дапусціла да выкарыстання няспраўны транспарт, будуць ужывацца меры адміністрацыйнага спагнання”.
“Па ўсіх фактах грубых парушэнняў з боку перавозчыкаў будзе разглядацца пытанне аб прыпыненні ліцэнзіі”, — дадаў міліцэйскі начальнік.
Прэс-служба МУС удакладніла, што маршрутны транспарт знаходзіцца “пад асаблівым кантролем”. Арганізаваны “кантроль штодзённых медыцынскіх аглядаў кіроўцаў”, пільная ўвага надаецца тэхнічнаму стану “аўтобусаў рэгулярных зносін”.
“Супрацоўнікі ДАІ правераць стан шын, выкарыстанне рамянёў бяспекі ў транспарце катэгорыі М2, які выконвае міжгароднія і прыгарадныя рэйсы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Да згаданай катэгорыі М2 адносяцца аўтобусы, дазволеная максімальная маса якіх не перавышае 5 тон. Пад характарыстыку трапляюць у тым ліку мікрааўтобусы — маршрутныя таксі.
Раніцай 16 снежня ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць) — на 27-м кіламетры аўтадарогі, якая вядзе з аграгарадка Пяршаі ў Нясвіж праз гарадскі пасёлак Івянец, — адбылася аварыя з удзелам маршруткі, у якой было дзевяць пасажыраў. Паводле інфармацыі МУС, 66-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню і з’ехаў у кювет. Аўтамабіль перакуліўся.
Ведамства паведаміла, што ў выніку аварыі шпіталізавана восем чалавек, пазней Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла, што пацярпелых шасцёра.
МУС і Следчы камітэт заявілі, што пратэктары шын задніх колаў мікрааўтобуса былі моцна зношаныя, а пасажырскія крэслы ў салоне не былі абсталяваныя рамянямі бяспекі.
Кіроўца, паводле інфармацыі міліцэйскага ведамства, больш за 40 разоў “прыцягваўся за парушэнні адміністрацыйнага заканадаўства па лініі ДАІ”.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–24 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПольшча тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь на перадапошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у першым квартале 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ 2026 годзе ВНУ Беларусі прымуць на 400 платнікаў менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінпрацы падрыхтавала папраўкі ў закон аб ахове працы “з упорам на прафілактыку”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

