За падтрымку “экстрэмістаў” жыхара Іванава асудзілі на 5,5 года і вымусілі перавесці на дабрачыннасць 600 тыс. долараў
13 студзеня, Позірк. За “злачынства экстрэмісцкай накіраванасці” 44-гадовага жыхара Іванава (Брэсцкая вобласць) прыгаварылі да 5,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 50 тыс. базавых велічынь (2,1 млн рублёў), вынікае з паведамлення пракуратуры Брэсцкай вобласці.
Згодна з інфармацыяй нагляднага органа, Брэсцкі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 3611, ч. 1 і 2 арт. 3612, ч. 2 арт. 3613, ч. 1 і 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса. Сцвярджаецца, што ён пералічыў не менш як 11 тыс. рублёў (у крыпта- і традыцыйнай валюце) “на банкаўскія рахункі і віртуальныя кашалькі, якія знаходзіліся ў карыстанні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фарміраванняў, у тым ліку ўзброеных, напрыклад, “Полк Каліноўскага”.
Акрамя таго, паводле інфармацыі пракуратуры, падчас дасудовага следства мужчына “добраахвотна пералічыў” 600 тыс. долараў у лік Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця і Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання.
Адзначаецца, што прыгавор моц не набыў і можа быць абскарджаны. Імя фігуранта наглядны орган не называе.
Аднак, паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, гаворка пра палітвязня Аляксандра Дарагакупца, які знаходзіцца ў няволі з 9 жніўня 2024 года.
Улады адмаўляюць наяўнасць у Беларусі палітвязняў, спасылаючыся на тое, што ў Крымінальным кодэксе няма “палітычных” артыкулаў. Разам з тым дзясяткі розных крымінальных артыкулаў выкарыстоўваюцца для пераследу з палітычных матываў; тысячы людзей, асуджаных за ўдзел у пратэстах, крытыку і праяву непрымання рэжыму Лукашэнкі, заклеймаваныя “экстрэмістамі” і “тэрарыстамі”. Мноства непажаданых для ўладаў арганізацый (у тым ліку незалежныя медыя), суполак, ініцыятыў прызнаныя “экстрэмісцкімі” або “тэрарыстычнымі”.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка