Офіс Ціханоўскай заклікаў БДІПЧ АБСЕ не ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі ў Беларусі

17 студзеня, Позірк. Не прымаць удзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі заклікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Офіс Святланы Ціханоўскай.
Адпаведную прапанову Міністэрства замежных спраў Беларусі ў прэс-службе Ціханоўскай назвалі “запозненай і абмежаванай”.
“У 1994 годзе ўсе дзяржавы — удзельніцы АБСЕ надалі БДІПЧ мандат на правядзенне доўгатэрміновага назірання за выбарамі, прызнаючы, што выбары — гэта не аднадзённая падзея. Як ужо заяўляла БДІПЧ, ненакіраванне своечасовага запрашэння на неабмежаваны тэрмін для назірання за так званымі выбарамі 26 студзеня з’яўляецца парушэннем абавязацельстваў Беларусі ў рамках АБСЕ”, — гаворыцца ў паведамленні.
Калі БДІПЧ прыме прапанову МЗС, то, на думку офіса дэмакратычнага лідара, “гэта створыць небяспечны прэцэдэнт для ўсяго рэгіёна АБСЕ”.
17 студзеня Міністэрства замежных спраў заявіла, што БДІПЧ АБСЕ было накіравана запрашэнне назіраць за сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі, прызначанымі на 26 студзеня (датэрміновае галасаванне — 21–25 студзеня).
“Позірк” звярнуўся ў БДІПЧ АБСЕ з просьбай пракаментаваць запрашэнне. Калі будзе атрыманы адказ, ён будзе апублікаваны.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчана ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ні адна выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі празрыстай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Запрашэнне БДІПЧ АБСЕ на "псеўдавыбары" — гэта "прапагандыска-спекулятыўны захад", лічыць Лябедзька
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка


