Эксперты не чакаюць значнай палітычнай адлігі пасля выбараў

25 студзеня, Позірк. Непасрэдна пасля выбараў можна чакаць невялікага, але дастаткова выразнага зніжэння рэпрэсіўнага ціску на беларускае грамадства. Такое меркаванне выказаў старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў падчас прэзентацыі аналітычнай справаздачы “8-ы Беларускі трэкер перамен” 24 студзеня.
“Аднак паўнавартаснага выхаду на нейкі ўзровень лібералізацыі я б не чакаў”, — сказаў ён.
На думку Коршунава, зараз не зусім зразумела, навошта рэжыму істотна змякчаць рэпрэсіі і якога ўзроўню павінна быць прапанова для пачатку гэтага працэсу. Таксама сацыёлаг адзначыў, што ў рэпрэсіўнай сістэме шмат суб’ектаў. Сілавікі “працуюць і спаборнічаюць паміж сабой, дэманструючы рэпрэсіямі лаяльнасць да рэжыму”.
З гэтым пунктам гледжання пагадзіўся заснавальнік агенцтва Sense Analytics Арцём Шрайбман. Ён адзначыў, што трэба зрабіць яшчэ шмат да таго, як з мэтай запуску або перазапуску дыялогу з Захадам рэжыму можа спатрэбіцца распачаць унутрыпалітычную адлігу у выглядзе спынення рэпрэсій і скасавання антыэкстрэмісцкіх законаў.
На Захадзе, паводле слоў Шрайбмана, больш цэняцца крокі, звязаныя з вызваленнем палітвязняў. Ёсць яшчэ пытанне вяртання палітэмігрантаў. Адліга значнага маштабу выглядае малаверагоднай, мяркуе аналітык.


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

