Ціханоўская падзякавала Пашыняну за “прынцыповую пазіцыю Арменіі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і АДКБ“

25 студзеня, Позірк. Святлана Ціханоўская падзякавала Ніколу Пашыняну за “прынцыповую пазіцыю Арменіі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і АДКБ”.
Кароткая сустрэча беларускага дэмакратычнага лідара і прэм’ер-міністра Арменіі адбылася ў Давосе (Швейцарыя), куды абодва прыбылі для ўдзелу ў Сусветным эканамічным форуме, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.
Паводле падлікаў “Позірку”, гэта чацвёртая сустрэча Ціханоўскай і Пашыняна (у Арменіі ў прэм’ер-міністра больш паўнамоцтваў, чым у прэзідэнта). Першая адбылася 6 кастрычніка 2023 года на Варшаўскім форуме па бяспецы, другая — 18 ліпеня 2024 года на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі, трэцяя — 24 верасня 2024 года на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
У жніўні 2020 года Пашынян быў адным з першых, хто павіншаваў Лукашэнку “з нагоды пераабрання на пасаду прэзідэнта Беларусі“, не чакаючы абвяшчэння канчатковых афіцыйных вынікаў галасавання і нягледзячы на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. “Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы і надалей будзем умацоўваць сяброўства паміж нашымі народамі і пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі як на двухбаковай аснове, так і ў рамках міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб’яднанняў“, — гаварылася ў віншаванні Пашыняна, якое цытавала прэс-служба Лукашэнкі.
Пазіцыя кіраўніка армянскага ўрада змянілася, калі ў карабахскім канфлікце Лукашэнка падтрымаў Азербайджан, а Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы, куды ўваходзяць Беларусь і Арменія, бяздзейнічала.
13 чэрвеня 2024 года Пашынян паведаміў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка. Гэтую пазіцыю прэм’ер-міністр пацвердзіў, адмовіўшыся прыязджаць у беларускую сталіцу ў траўні 2025 года на саміт Еўразійскага эканамічнага саюза.


- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваАнонсы падзей на 18 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

