Кіраўнік МЗС Германіі пра беларускія выбары: Гэта горкі дзень для ўсіх, хто прагне свабоды і дэмакратыі

26 студзеня, Позірк. Замест свабодных і сумленных выбараў, а таксама жыцця без страху і самавольства беларусы штодня сутыкаюцца з прыгнётам, рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека. Так кіраўнік МЗС Германіі Аналена Бербок пракаментавала ў сацсетцы “Х“ (“Твітар“) выбары, якія прайшлі ў Беларусі 26 студзеня.
Бербок падкрэсліла, што гэта “горкі дзень для ўсіх, хто прагне свабоды і дэмакратыі“, адзначыўшы, што народ Беларусі “не меў выбару”.
Міністр замежных спраў Германіі нагадала, што “больш за 1.200 чалавек у Беларусі працягваюць заставацца ў турме толькі таму, што ў іх хапіла смеласці выказаць сваё меркаванне”, заклікала да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення жорсткіх рэпрэсій.
Бербак адзначыла, што мужнасць дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і “адважных беларусаў“ выклікае “глыбокую павагу“.
“Яны паказваюць нам, наколькі важная барацьба за нашу дэмакратыю ў Еўропе. Еўрапейская сям’я трымае свае дзверы адкрытымі-для дэмакратычнай і свабоднай Беларусі”, — падкрэсліла міністр.
Ціханоўская падзякавала кіраўніку МЗС Германіі за падтрымку народа Беларусі. Дэмлідар адзначыла, што “прага да свабоды і дэмакратыі аб’ядноўвае нас усіх у Еўропе”. “Разам мы змагаемся за Беларусь, заснаваную на справядлівасці, правах чалавека і годнасці”, — напісала яна.
Цяперашняя кампанія праходзіла пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць аб імітацыі канкурэнцыі. З крытыкай выбараў выступілі Еўрапарламент, ЗША, шэраг іншых дэмакратычных дзяржаў і інш.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



