Махляры прапануюць сваякам зняволеных “памілаванне Лукашэнкі” за 5 тыс. долараў — праваабаронцы

3 лютага, Позірк. “Карыстаючыся рэпрэсіўным характарам беларускага рэжыму”, махляры прапануюць сваякам зняволеных “памілаванне Аляксандра Лукашэнкі”, паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.
У публікацыі такія дзеянні названыя “выкарыстаннем палітычных тэм для адабрання грошай у даверлівых грамадзян”.
“Спярша інкогніта і “толькі для сваіх” людзі, якія прадставіліся блізкімі да ўладаў дзеячамі, сталі прапаноўваць вырашыць пытанне з памілаваннем за два месяцы”, — адзначаюць праваабаронцы.
Заяўляецца, што пры камунікацыі з блізкімі асуджаных невядомыя выкарыстоўваюць матэрыялы дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. “Некаторыя матэрыялы з сайтаў, прызнаных нібыта “экстрэмісцкімі”, яны спецыяльна адкрыта посцяць, каб паказаць, што ім усё сыдзе з рук”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Зламыснікі сцвярджаюць, што пытанне памілаванняў пастаўлена нібыта на паток, а кошт пытання — 5.000 долараў ЗША. Пры гэтым гаворка нібыта ідзе не толькі пра палітычныя артыкулы. Задатак у дзве тысячы долараў бярэцца адразу, а пасля “памілухі” трэба будзе перадаць яшчэ тры тысячы”, — звяртаюць увагу праваабаронцы.
Паводле іх слоў, махляры “добра валодаюць юрыдычнай мовай і нават распавядаюць цалкам алгарытм, як менавіта робіцца памілаванне”.
“Аднак пасля атрымання задатку яны знікаюць”, — падкрэсліваецца ў публікацыі.
Гэтую інфармацыю праваабаронцы распаўсюдзілі са спасылкай на сваякоў некалькіх зняволеных, якія “ўжо трапілі ў сеткі махляроў”.
Па памілаванні палітвязні рэгулярна вызваляюцца з лета 2024 года.
18 студзеня Лукашэнка памілаваў 23 палітвязняў, 24 студзеня — яшчэ пятнаццаць чалавек, сярод якіх 8 людзей, якія “здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.
Летась было восем хваляў памілаванняў. На пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра вызваленне яго “цяжкахворых апанентаў”, пасля чаго стала вядома пра выхад на волю 18 палітвязняў. Пазней ён падпісаў шэраг указаў аб памілаванні асуджаных за “злачынствы пратэстнай” або “экстрэмісцкай скіраванасці” (на падставе ўказа ад 16 жніўня вызвалена 30 чалавек, 4 верасня — 30, 16 верасня — 37, 7 лістапада — 31, 20 лістапада — 32, 9 снежня — 29, 28 снежня — 20).
Разам з тым людзей у краіне па-ранейшаму затрымліваюць з палітычных матываў, суды рэгулярна выносяць прыгаворы па справах палітычнага характару.
На 3 лютага беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.238 чалавек. Насамрэч людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка