Кіраўнік Мінабароны Латвіі заклікаў суграмадзян адмовіцца ад паездак у Беларусь і РФ

4 лютага, Позірк. Адмовіцца ад паездак у Беларусь і Расію заклікаў міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс.
З агрэсарам варта падтрымліваць “мінімальныя кантакты — як на індывідуальным, так і на дзяржаўным узроўні”, прыводзіць Delfi выказванне міністра ў эфіры TV3.
“Так, сувязі цалкам не разарваныя, але рызыкі неабходна ўсведамляць, пра іх трэба гаварыць, і людзям варта прыслухацца да заклікаў не ездзіць ні ў Расію, ні ў Беларусь”, — падкрэсліў чыноўнік.
Ён лічыць патрэбным працягваць тлумачальную працу з тымі, хто ўсё ж вырашае паехаць у суседнія краіны, тлумачачы ім магчымыя наступствы такіх паездак, пра якія папярэджвае Служба дзяржаўнай бяспекі (СДБ).
Беларускія спецслужбы, лічаць у СДБ, “працягнуць цесную супрацу з расійскімі разведструктурамі”, якія не спыняць “дэструктыўную дзейнасць” у дачыненні да Латвіі.
Асаблівую пагрозу Рыга бачыць у дыверсіях, арганізаваных расійскімі спецслужбамі, якія “могуць выкарыстоўвацца ў межах гібрыднай вайны для дэстабілізацыі ўнутранай бяспекі, разбурэння інфраструктуры і стварэння атмасферы страху”.
У канцы 2022 года СДБ, рэкамендуючы суграмадзянам не ездзіць у краіны-агрэсары, нагадала, што спецслужбы Мінска і Масквы “найчасцей спрабуюць завербаваць грамадзян Латвіі непасрэдна на тэрыторыі сваіх краін”.
“Першы кантакт найчасцей адбываецца на мяжы, калі прадстаўнікі спецслужбаў выдаюць сябе за памежнікаў, але могуць прадстаўляцца супрацоўнікамі сілавых структур, любых іншых дзяржаўных або муніцыпальных устаноў”, — адзначыла СДБ.
Латвійская спецслужба рэкамендавала суайчыннікам “быць асцярожнымі” пры кантактах з любымі расійскімі і беларускімі дзяржаўнымі ўстановамі, а таксама асобамі, якія працуюць у дзяржаўных кампаніях, ВНУ, навукова-даследчых інстытутах і сферы высокіх тэхналогій.
Раней прадстаўнікі СДБ заяўлялі, што расійскія і беларускія спецслужбы “заўсёды былі зацікаўленыя ў вербаванні латвійскіх дзяржаўных і муніцыпальных чыноўнікаў, якія маюць доступ да інфармацыі, што змяшчае дзяржаўную таямніцу, ці іншых звестак для абмежаванага кола асоб”. Яны папрасілі грамадзян паведамляць, калі “на мяжы іх даглядаюць і распытваюць больш, чым звычайна”, а таксама калі задаюць пытанні, не звязаныя з перасячэннем мяжы: пра стаўленне да сітуацыі ва Украіне ці абстаноўку ў Латвіі, месца працы, пасаду і зарплату. Асаблівую ўвагу СДБ раіць звяртаць на пытанні, калі “іх задаюць не памежнікі, а людзі ў цывільным”.
У кастрычніку 2024 года МЗС Латвіі паведаміла, што мае інфармацыю пра 26 суграмадзян, арыштаваных у Беларусі.
Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, з 27 студзеня па 3 лютага краіну у бязвізавым парадку наведалі 972 грамадзяніны і неграмадзяніны Латвіі (за папярэдні справаздачны перыяд — 919); з 15 красавіка 2022 года, калі для грамадзян гэтай балтыйскай дзяржавы быў уведзены бязвізавы рэжым, у краіну ўехала 329.510 жыхароў Латвіі.
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


