Служба дзяржбяспекі Латвіі заклікала грамадзян не ездзіць у Беларусь і Расію на зімовыя святы
22 снежня, BPN. Служба дзяржаўнай бяспекі (СДБ) заклікала грамадзян Латвіі не ездзіць у Беларусь і Расію на зімовыя святы праз “існыя рызыкі бяспекі ў рэгіёне” ў сувязі з развязанай Крамлём вайной супраць Украіны, а таксама “агрэсіўнай рыторыкай” РФ у адносінах да Латвіі.
У СДБ нагадалі, што спецслужбы Мінска і Масквы “часцей за ўсё спрабуюць завербаваць грамадзян Латвіі непасрэдна на тэрыторыі сваіх краін”.
“Першы кантакт найчасцей адбываецца на мяжы, калі прадстаўнікі спецслужбаў выдаюць сябе за пагранічнікаў, але могуць выдаць сябе за прадстаўнікоў сілавых структур, любых іншых дзяржаўных ці муніцыпальных устаноў”, — адзначылі ў СДБ.
Латвійская спецслужба рэкамендуе грамадзянам “быць асцярожнымі” пры кантактах з любымі расійскімі і беларускімі дзяржаўнымі ўстановамі, а таксама асобамі, якія працуюць на дзяржпрадпрыемствах, ВНУ, навукова-даследчых інстытутах і сферы высокіх тэхналогій.
Раней прадстаўнікі СДБ заяўлялі, што расійскія і беларускія спецслужбы “заўсёды былі зацікаўлены ў вярбоўцы латвійскіх дзяржаўных і муніцыпальных чыноўнікаў, у распараджэнні якіх ёсць інфармацыя, якая ўтрымлівае дзяржтаямніцу, або іншыя звесткі, даступныя для абмежаванага кола асоб”. Яны папрасіла грамадзян паведамляць, калі на мяжы іх “абшукваюць і распытваюць больш звычайнага”, а таксама, калі задаюцца пытанні, не звязаныя з перасячэннем мяжы: пра стаўленне да сітуацыі ва Украіне або абстаноўку ў Латвіі, месца працы, пасаду і зарплату. Асаблівую ўвагу СДБ раіць звяртаць на пытанні, калі “задаюць не пагранічнікі, а людзі ў цывільным”.
Увесну Беларусь увяла бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Літвы і Латвіі, улетку — для грамадзян Польшчы. 21 снежня бязвіз падоўжылі на ўвесь 2023 год.
Улады гэтых краін заклікалі суайчыннікаў не наведваць Беларусь з меркаванняў бяспекі.
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


