Абвінавачаныя ў працы на ўкраінскія спецслужбы Зіненка і Вабішчэвіч прыгавораныя да 12 і 23 гадоў няволі

7 лютага, Позірк. Палітвязні Аляксандр Зіненка і Павел Вабішчэвіч прыгавораныя адпаведна да 12 і 23 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, вынікае з заявы прадстаўніка Генеральнай пракуратуры Міхаіла Кавалёва (на падставе паведамлення і відэазапісу, апублікаванага прэс-службай нагляднага органа).
Мінскі абласны суд таксама пастанавіў спагнаць з Зіненкі штраф у памеры 600 базавых велічынь (25,2 тыс. рублёў), Вабішчэвіча — 700 б.в. (29,4 тыс.).
Паводле слоў Кавалёва, на працягу 2023 года фігуранты “ў рамках злачыннага ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі ўкраінскіх спецыяльных службаў збіралі і перадавалі ім цікавыя звесткі, а таксама выконвалі іншыя супрацьпраўныя заданні, якія прычынілі шкоду нацыянальнай бяспецы” Беларусі.
Мужчын абвінавацілі паводле ч. 4 арт. 295 (незаконны абарот выбуховых рэчываў і выбухных прыстасаванняў) і ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса.
“Акрамя таго, Вабішчэвіч атрымаў заданне ўсталяваць выбухное прыстасаванне на чыгуначным шляху ўчастка Мінск — Баранавічы ў раёне перагону Стоўбцы — Гарадзея, — сцвярджае Кавалёў. — Бліжэйшым па часе цягніком, які павінен быў прайсці праз названы перагон, з’яўляўся пасажырскі цягнік № 658 Брэст — Мінск — Полацк, які перавозіў 358 пасажыраў”.
За гэта Вабішчэвіча абвінавацілі ў “падрыхтаванні да акта тэрарызму” (ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 289) і “падрыхтоўцы да прывядзення ў непрыдатнасць сродкаў чыгуначнага транспарту” (ч. 1 арт. 13, ч. 4 арт. 309).
Вырак не набыў моц і можа быць абскарджаны.
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка