Шарэнда-Панасюк супраць перамоў з Лукашэнкам пра вызваленне палітвязняў
10 лютага, Позірк. Супраць перамоў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі адносна вызвалення палітвязняў выступіла былая палітычная зняволеная Паліна Шарэнда Панасюк на прэс-канферэнцыі 10 лютага ў Вільнюсе.
“Калі я чую пра перамовы з Лукшэнкам, мне робіцца смешна”, — сказала яна.
Паводле яе меркавання, Лукашэнка “несамастойны” і з’яўляецца “расійскай марыянеткай”. Пытанне палітвязняў ён, на думку Шарэнда-Панасюк таксама не вырашае.
Экс-палітзняволеная паведаміла, што разам з беларускімі прапагандыстамі, якія запісвалі з ёй інтэрв’ю ў калоніі, быў “расіянін, які іх курыраваў”.
“Калі не даціснем рэжым санкцыямі, будуць новыя палітвязні”, — упэўненая Шарэнда-Панасюк.
На яе думку, патрэбная “жорсткая эканамічная блакада”. “Беларусь — транзітная краіна. Чаму дагэтуль ідзе гандаль з канцлагерам, ідзе нейкі транзіт?” — запыталася спікер.
(будзе дапоўнена)


- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені актыўнасць мігрантаў на польскай мяжы вырасла ў 3,6 раза, на літоўскай — у 2,4 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года доля стратных арганізацый вырасла па ўсёй Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства