Ціханоўская падтрымала заклік ЗША да вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў

13 лютага, Позірк. Падзяку за “грандыёзную працу” выказала дзяржсакратару ЗША Марка Рубіа, прэзідэнту Дональду Трампу, амерыканскай амбасадзе ў Вільнюсе, уладам Літвы і “ўсім саюзнікам” дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Такім чынам палітык 13 лютага адрэагавала на вызваленне некалькіх беларускіх палітычных зняволеных, якое адбылося напярэдадні пры ўдзеле ЗША, а таксама на наступны заклік Рубіа вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі.
“Вы маеце рацыю, мы мусім працягваць працаваць разам, каб канчаткова вызваліць Беларусь, вызваліць усіх несправядліва затрыманых і аднавіць справядлівасць і мір у нашым рэгіёне”, — напісала Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, пазначыўшы прадстаўнікоў амерыканскіх уладаў.
Як паведамляў “Позірк”, Рубіа вітаў вызваленне 12 лютага двух беларускіх палітвязняў і грамадзяніна ЗША (дастаўленыя з Беларусі ў Літву). “Мы па-ранейшаму адданыя справе вызвалення іншых грамадзян ЗША ў Беларусі і іншых краінах. Мы заклікаем вызваліць амаль 1.300 палітычных зняволеных, якія застаюцца ў турмах па ўсёй Беларусі”, — адзначыў кіраўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства.
Пра выхад на волю экс-супрацоўніка “Радыё Свабода” Андрэя Кузнечыка, асуджанай за ўдзел у пратэстах Алены Маўшук і неназванага грамадзяніна ЗША каманда Святланы Ціханоўскай паведаміла 12 лютага.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка