У трэцюю гадавіну пачатку вайны ЕС увёў санкцыі супраць “Інтэграла” — яго прадукцыя “знойдзеная на полі бою“

24 лютага, Позірк. Беларускі вытворца паўправаднікоў, інтэгральных схем і іншых высокатэхналагічных тавараў ААТ “Інтэграл” уключаны ў 16-ы пакет санкцый Еўрасаюза, ухвалены ў трэцюю гадавіну пачатку поўнамаштабнай расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Дакумент прыняты як рэакцыя на крокі, якія “падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны”, гаворыцца ў Афіцыйным часопісе ЕС.
Адзначаецца, што прадукцыя “Інтэграла“ закупляецца расійскімі арганізацыямі, якія ўдзельнічаюць у агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны, “і была знойдзеная на полі бою“. Падобныя заказы “з’яўляюцца буйнымі і складаюць пераважную частку экспарту кампаніі“.
“Паўправаднікі жыццёва неабходныя Расіі для вядзення баявых дзеянняў, і Расія ўжо інвеставала ў ААТ “Інтэграл“ 350 млн долараў ЗША. Такім чынам, ААТ “Інтэграл” падтрымлівае дзеянні, што падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны, а таксама падтрымлівае і атрымлівае выгаду ад урада Расійскай Федэрацыі, які нясе адказнасць за анэксію Крыма і дэстабілізацыю Украіны“, — гаворыцца ў публікацыі.
У лютым 2022 года за падтрымку вайны санкцыі супраць “Інтэграла“ ўвяло Міністэрства фінансаў ЗША, у сакавіку таго ж года — Вялікабрытанія, крыху пазней — Японія.
У кастрычніку 2022 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам зацвердзіў санкцыйныя спісы, куды было ўключана блізу 4 тыс. фізічных і юрыдычных асоб з Беларусі і Расіі. Сярод іх быў “Інтэграл“.
14 лютага 2025 года Аляксандр Лукашэнка пры наведванні “Інтэграла“ заявіў, што “роля электронікі для будучыні Беларусі, у тым ліку для Беларусі і Расіі, вельмі важная“.
Аб’яднанне былых сілавікоў BelPol у студзені апублікавала расследаванне, згодна з якім “Інтэграл“ з’яўляецца адным з прадпрыемстваў, уцягнутых у масавую вытворчасць снарадаў для расійскага войска.
Беларускі расследвальніцкі цэнтр у канцы студзеня таксама паведаміў, што “Інтэграл” абыходзіць санкцыі і дапамагае вайсковай агрэсіі РФ.

- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і паслуг ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій на рынку працы за 5 гадоў павялічылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежнікаў вырасла за месяц на 16,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


