У 2025 годзе на ахову здароўя выдаткуюць удвая больш сродкаў, чым у 2019-м — Хаджаеў

18 сакавіка, Позірк. У 2025 годзе ў параўнанні з 2019-м на выдаткі аховы здароўя запланавана выдаткаваць “больш чым у два разы больш [бюджэтных] сродкаў”, паведаміў кіраўнік Мінздароўя Аляксандр Хаджаеў 17 сакавіка ў эфіры праграмы “Па сутнасці” на тэлеканале СТБ.
Паводле яго слоў, шасцю гадамі раней траты склалі больш як 5 млрд рублёў, а на 2025 год запланавана 13,2 млрд (у доларавым эквіваленце рост прыкладна ў 1,6 раза пры пераразліку на студзень 2019 і 2025 гадоў. — “Позірк”.).
На ахову здароўя ў Беларусі выдаткоўваецца 4,8% ВУП, удакладніў Хаджаеў.
Кажучы пра заробкі медыкаў, міністр адзначыў, што мэтавым паказчыкам з’яўляецца “150% ад сярэднерэспубліканскага заробку”: “І я магу сказаць, што ў цэлым мы да гэтай лічбы імкнёмся і практычна яе дасягаем ад 149% да 145% у залежнасці ад канкрэтнага месяца. <…> На сённяшні момант 2.189 рублёў — гэта сярэдні заробак урача ў нашай краіне, то бок гэта абсалютна годны заробак. Я магу сказаць, што з сацыяльнай сфэры мы першыя”.
Варта адзначыць, што, паводле даных Белстата, у студзені 2025 года намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў сферы аховы здароўя і сацыяльных паслуг склаў 1.990,1 рубля (-3,99% да снежня 2024-га, калі было 2.072,9).
З 1 студзеня ў Беларусі павялічаны надбаўкі да заробкаў урачам-спецыялістам.
Падчас наведвання Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы 31 снежня 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць стварыць усе ўмовы, каб беларускія медыкі “працавалі на роднай зямлі, а не бегалі па свеце ў пошуках лепшага жыцця”.
Паабяцаўшы будаваць арэнднае жыллё для ўрачоў, спікер парадаваўся: “Некаторыя з вашых пабеглі, а цяпер (у мяне на стале стос матэрыялу і дакументаў) просяцца назад”.
“Я задаю пытанне: “Дык а чаму ж? Што ж вы? Там і заробак, і ўсё”. Такой аховы здароўя, як у Беларусі, няма. У комплексе, у цэлым”, — сцвярджаў ён. Лукашэнка не ўдакладніў, з кім менавіта быў такі дыялог, калі ён сапраўды адбыўся.
У Рэспубліканскім банку вакансій на 18 сакавіка фігуруе 2.699 вакансій урача-спецыяліста, маецца 3.679 месцаў.
Раней у банку пазначалася толькі колькасць вакансій урачоў-спецыялістаў, якіх на канец студзеня 2025 года было больш за 4,3 тыс., на 14 чэрвеня 2024 года — амаль 5 тыс.
Пасля 2020 года з рэпрэсіямі ў Беларусі сутыкнуліся ў тым ліку медыкі. Многія з іх актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах, выступаючы супраць гвалту і катаванняў над людзьмі. Кіраўніцтва бальніц звальняла нелаяльных медыкаў, хаця сярод іх былі прадстаўнікі ўнікальных для Беларусі спецыялізацый.
У статыстычным аглядзе праваабарончага цэнтра “Вясна” за 2024 год, апублікаваным 29 снежня, гаворыцца пра 17 урачоў, якія знаходзяцца ў няволі ў Беларусі.
Дакладная колькасць медыкаў, якія пакінулі краіну або прафесію праз рэпрэсіі, невядомая.
Да канца 2023 года сярэдні заробак урачоў у Беларусі дасягала 3 тыс. рублёў брута, урач атрымліваў суму, эквівалентную на той момант 740 еўра. Пра гэта летась у жніўні заяўляў акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі, прэзентуючы даследаванне “Пра стан сістэмы аховы здароўя Беларусі”.
Сярэдні заробак урача ў Польшчы пасля выплаты сярэдняга падатку — 3.137 еўра (на 131% вышэй за сярэднюю па краіне), у Літве — 5.019 еўра (на 168%), у Германіі — 5.389 (на 144%), гаварылася ў даследаванні.
Пры гэтым у Польшчы толькі ў 2022 годзе было выдадзена каля тысячы дазволаў на працу для ўрачоў з Беларусі. Львоўскі спрагназаваў, што разрыў у аплаце працы ўрачоў у Беларусі і суседніх еўрапейскіх краінах будзе расці, а разам з ім і адток адмыслоўцаў.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаСкладскія запасы прампрадукцыі за пяць гадоў павялічыліся ў 1,8 раза — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць асабістых падсобных гаспадарак у сельскай мясцовасці зменшылася за пяць гадоў на 5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную пасля ўвядзення буфернай зоны колькасць спроб нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПалову ВУП у студзені — лютым забяспечылі Мінск і Мінская вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПакуль Лукашэнка ва ўладзе, Еўрасаюзу будзе пагражаць небяспека — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя звароты па меддапамогу праз укусы кляшчоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка