Ціханоўская ўручыла ўзнагароды АПК журналісту Дубаўцу і літоўскаму праваабаронцу Юрконісу

25 сакавіка, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 25 сакавіка ўручыла ў Вільнюсе дзве ўзнагароды Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), паведамляе яе прэс-служба.
Медаль “За плённую працу на карысць Беларусі” ўручаны палітолагу, кіраўніку літоўскага офіса праваабарончай арганізацыі Freedom House Віцісу Юрконісу.
“Крыж Адраджэння Беларусі (братоў Луцкевічаў)” атрымаў пісьменнік, журналіст, выдавец Сяргей Дубавец.
Лаўрэаты названыя ў рэлізе “выбітнымі асобамі, якія працуюць на карысць свабоднай і дэмакратычнай Беларусі”.
Адзначаецца, што Юрконіс удастоены ўзнагароды за “адданасць інтарэсам беларускага народа і значны ўнёсак у развіццё беларускай дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці, паслядоўнае адстойванне інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі”.
Дубавец адзначаны “за шматгадовую працу і значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне”.
Паводле слоў Ціханоўскай, гэтыя ўзнагароды з’яўляюцца сімвалам “удзячнасці і прызнання кожнаму і кожнай, хто працягвае змагацца”.
“Гэтыя выбітныя людзі робяць Беларусь мацней і бліжэй да свабоды. Іх адданасць натхняе і дае надзею. Гэта гонар — быць побач з такімі беларусамі”, — падкрэсліла палітык.
Раней паведамлялася, што АПК удастоіў узнагарод “шэраг выбітных асоб за ўнёсак у развіццё Беларусі”.
Акрамя Юрконіса і Дубаўца, узнагароджаны яшчэ шэсць чалавек. Медалём “За плённую працу на карысць Беларусі” — польскі палітолаг і праваабаронца Павел Казанэцкі, журналіст Дзмітрый Лукашук і ІТ-спецыяліст Павел Лібер; медалём Францыска Скарыны — музыка, літаратар, мастак Лявон Вольскі; медалём “Непакорных (Ларысы Геніюш)” — былая палітзняволеная, экс-супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Луцкіна; медалём “Гонар і Годнасць” — юрыст, палкоўнік юстыцыі ў адстаўцы Аляксандр Варапаеў.
25 сакавіка дэмакратычна настроеная частка насельніцтва Беларусі святкуе Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе.
Гл. таксама:
Марыя Зайцава пасмяротна ўзнагароджаная ордэнам Жалезнага рыцара Рады БНР

- Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - АнонсыАнонсы падзей на 4 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 


