У адказ на санкцыі ЦВК абвінаваціў ЕС у арганізацыі “электаральных вакханалій” у неназваных краінах

27 сакавіка, Позірк. Еўрасаюзу варта “заняцца сваімі ўнутранымі праблемамі”, заявіла Цэнтральная выбарчая камісія, рэагуючы на ўвядзенне Брусэлем 27 сакавіка чарговых санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх юрыдычных і фізічных асоб.
У ліку іншых пад санкцыі трапіў і ЦВК. Яго рэакцыю распаўсюджваюць дзяржСМІ.
Цэнтрвыбаркам заяўляе, што Брусель павінен “выпрацаваць адзіныя стандарты па правядзенні выбараў у ЕС, а не ладзіць электаральныя вакханаліі ў суверэнных дзяржавах”.
Адзначаецца, што “ацэнка прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі была дадзеная шматлікімі міжнароднымі арганізацыямі і назіральнікамі”. “У назіранні ўдзельнічала 486 назіральнікаў з 52 краін свету, у тым ліку з 17 краін ЕС. Выбары прызнаныя адпаведнымі нацыянальнаму выбарчаму заканадаўству і Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах — удзельніцах СНД“, — гаворыцца ў заяве.
“Хацелася б даведацца, пра якія [парушаныя] міжнародныя стандарты вядзе гаворку ЕС? Калі гэта стандарты, якія прымяняюцца на выбарах у Румыніі, то мы пад такімі стандартамі не падпісваліся”, — адзначылі ў ЦВК.
Аб увядзенні санкцый ЕС у дачыненні да ЦВК Беларусі і яе асобных членаў стала вядома 27 сакавіка.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі з чэрвеня 2022 года.
Пасля электаральнай кампаніі студзеня 2025 года ў дачыненні да Карпенкі былі таксама ўведзеныя санкцыі Вялікабрытаніі і Канады, якія ён назваў “найвышэйшай ацэнкай сваёй дзейнасці і дзейнасці ЦВК па правядзенні выбарчага працэсу”. Пазней ён таксама заявіў, што яны “ніякім чынам не паўплываюць” на яго дзейнасць.
На электаральнай працэдуры 26 студзеня, якую афіцыйны Мінск лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”, за Лукашэнку, паводле сцвярджэння Цэнтрвыбаркама, прагаласавала 86,82% выбаршчыкаў.
Працэдура прайшла пад поўным кантролем уладаў і на фоне беспрэцэдэнтнага ўзроўню рэпрэсій.
Аб недэмакратычным характары выбараў і аб непрызнанні іх вынікаў у той ці іншай форме заявіла 40 краін: Аўстралія, Аўстрыя, Албанія, Андора, Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Малдова, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя і Эстонія.
У фінальнай справаздачы экспертнай місіі кампаніі па назіранні “Праваабаронцы за свабодныя выбары” канстатуецца, што чарговыя, сёмыя, “прэзідэнцкія выбары не адпавядалі міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, а таксама суправаджаліся шматлікімі парушэннямі выбарчага заканадаўства”.
Усе этапы выбарчага працэсу “не проста кантраляваліся ўладамі адміністрацыйна, а былі імі арганізаваныя для ўтрымання Аляксандрам Лукашэнкам улады пры імітацыі яго шырокай народнай падтрымкі”, канстатавалі аўтары справаздачы. У дакуменце прыведзеныя шматлікія доказы, якія пацвярджаюць правамернасць такіх высноў.
Даведка “Позірку”.
Згадка ў заяве ЦВК Румыніі, верагодна, з’яўляецца адсылкай да прэзідэнцкіх выбараў 2024 года ў гэтай краіне, на якіх у першым туры перамог ультраправы прарасійскі палітык Кэлін Джорджэску (22,94% галасоў). Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі галасавання, выбары былі перанесены на 4 траўня 2025 года.
26 лютага гэтага года супраць палітыка было пачата расследаванне па абвінавачванні ў злоўжываннях пры фінансаванні выбарчай кампаніі, падтрымку фашысцкіх груповак і падбухторванні да дзеянняў, накіраваных супраць канстытуцыйнага ладу. У той дзень Джорджэску быў затрыманы паліцыяй. У межах крымінальнай справы былі праведзеныя ператрусы па 47 адрасах. Праз некалькі гадзін палітыка вызвалілі, наклаўшы на яго на перыяд расследавання шэраг абмежаванняў — забарона на выезд з краіны, стварэнне акаўнтаў у сацсетках, каментары ў СМІ і г.д.
Апаненты Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах рэгулярна падвяргаюцца крымінальнаму пераследу, многія прайшлі праз турмы і цяпер знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Працяглыя тэрміны зняволення па палітычна матываваных прысудах цяпер адбываюць экс-прэтэндэнты на ўдзел у выбарах 2020 года Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі. Таксама ў няволі застаюцца многія іх паплечнікі.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 31 сакавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка