Будаўніцтва і эксплуатацыя АЭС уладай, не падкантрольнай грамадству, павышае рызыкі паўтарэння трагедыі Чарнобыля — заява КР
26 красавіка, Позірк. Будаўніцтва і эксплуатацыя атамнай электрастанцыі ўладай, якая непадкантрольная грамадству, павышае рызыкі паўтарэння жудаснай трагедыі Чарнобыля, заявіла Каардынацыйная рада з нагоды 39-гадавіны выбуху на Чарнобыльскай АЭС.
“Менавіта адсутнасць адпаведнай рэакцыі з боку савецкіх уладаў на аварыю, спробы схаваць наступствы і замоўчванне праблемы ў палітычных інтарэсах прывялі да таго, што пацярпелых ад утойвання інфармацыі пра выбух стала шматкроць больш, чым ад самога выбуху”, — падкрэсліваецца ў заяве, ініцыяванай фракцыяй “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”.
КР адзначае, што рызыкі паўтарэння такой рэакцыі на катастрофу ў дэмакратычнай дзяржаве, дзе існуюць незалежныя СМІ і ўлада адказная перад грамадствам, амаль немагчымыя.
Падкрэсліваецца, што чарнобыльская трагедыя стала для Беларусі “не толькі экалагічнай, але і палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай праблемай, якая патрабуе асаблівай увагі і адказнасці”. Гэта “напамін пра тое, што нельга хаваць праўду і інфармацыю ад людзей, бо адкрытасць і сумленнасць могуць захаваць жыцці і прадухіліць новыя трагедыі”.
“Мы выступаем супраць выкарыстання мірнага атама аўтарытарнымі рэжымамі, бо ў руках гэтых рэжымаў мірны атам — гэта пагроза мільёнам людзей”, — падкрэслівае КР.
Адзначаецца, што грамадска-палітычныя акцыі “Чарнобыльскі шлях”, якія штогод ладзілі дэмакратычныя сілы, з’яўляюцца прыкладам змагання за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. “Рэжым заўсёды змагаўся супраць правядзення акцый “Чарнобыльскі шлях”. У сувязі з рэпрэсіўнай палітыкай дыктатуры сёння іх правядзенне ўнутры краіны стала немагчымым”, — канстатуецца ў заяве.
У сувязі з гэтым КР заклікае беларускія дыяспары ў розных краінах свету “падтрымаць мерапрыемствы, прысвечаныя трагедыі чарнобыльскай аварыі”, каб яшчэ раз падкрэсліць імкненне жыць у свабоднай, дэмакратычнай і бяспечнай Беларусі.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка