Мінск 15:09

Запчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса

Ілюстрацыя: "Позірк"

27 красавіка, Позірк. Камплектуючыя для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як прадукцыя двайнога прызначэння, аднак Міністэрства прамысловасці, прадпрыемствы “Амкадор“, МАЗ і МТЗ “хутка перабудаваліся“ і ўжо “выходзяць на свае магутнасці“. Пра гэта заявіў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік у эфіры тэлеканала “Беларусь 1“ 27 красавіка.

Кіраўнік ведамства паведаміў, што для лесанарыхтоўкі ў краіне выкарыстоўваецца 488 харвестараў (для валкі, абрэзкі сукоў падчас рубкі дрэў. — “Позірк”.) і столькі ж форвардараў (для збору, падсартыроўкі, дастаўкі ад месца нарыхтоўкі да лесавознай дарогі ці склада. — “Позірк”.).

“Гэта тая тэхніка, якая нарыхтавала летась 1,3 млн куб. м драўніны. Упершыню мы дайшлі да планкі 65%. Гэта вельмі вялікі аб’ём”, — адзначыў міністр, магчыма, маючы на ўвазе працэнт механізацыі работ. На лесанарыхтоўках працуюць і вальшчыкі, “таму што ёсць месцы, дзе тэхніка не можа дайсці”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: