Зянковіч вызвалены па просьбе адміністрацыі Трампа — прэс-сакратар Лукашэнкі
1 траўня, Позірк. “Па просьбе адміністрацыі прэзідэнта ЗША [Дональда Трампа] грамадзянін Злучаных Штатаў Амерыкі Зянковіч Юрый Леанідавіч быў вызвалены. Такое рашэнне прынята”, — заявіла 1 мая прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант расійскаму дзяржагенцтву “РИА “Новости”.
Раней амерыканская журналістка Грэта Ван Сустэрэн (жонка намесніка спецпасланніка ЗША па Украіне Джона Коўла) апублікавала ў Х першае фота Зянковіча на волі, зробленае ў амбасадзе ЗША ў Вільнюсе.
Паводле яе, Коўл наведваў Мінск для яго вызвалення Зянковіча.
Аб вызваленні прыгаворанага ў 2022 годзе да 11 гадоў пазбаўлення волі па палітычна матываванай “справе змоўшчыкаў” беларуска-амерыканскага адваката стала вядома вечарам 30 красавіка.
У мінулым годзе Зянковіч звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з вуснай просьбай аб памілаванні і магчымасці вярнуцца ў ЗША. Заяву ён зрабіў у прадэманстраваным 19 верасня на тэлеканале “Беларусь 1” прапагандысцкім фільме. Пазьней яшчэ раз выкарыстоўваўся прапагандай для ачарненьня “Радыё Свабода“.
У снежні 2022 года ў судзе Мядзельскага раёна (Мінская вобласць) адбыўся новы працэс у дачыненні да палітвязня. Мужчыну прызналі вінаватымі па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), тэрмін яго пакарання павялічыўся на паўгода.
У жніўні 2024 года была разгледжана новая справа паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы), палітвязню дадалі яшчэ два гады пазбаўлення волі.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства