На пажары ў Ляхавіцкім раёне загінула пенсіянерка, двое яе сыноў выратаваныя

18 траўня, Позірк. Два чалавекі загінулі ад агню за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 17 траўня да 6:00 18 траўня), вынікае з дзяжурнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Гаспадыня жылога дома ў вёсцы Малышы Ляхавіцкага раёна (Брэсцкая вобласць) — пенсіянерка 1948 года нараджэння — загінула ў ноч на 18 траўня. У зводцы МНС гаворыцца, што ў выніку спрацоўвання аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка выратаваныя двое сыноў жанчыны (1969 і 1983 г.н.).
Загінулая жанчына 1957 г.н. знойдзеная ў гарэўшым жылым доме ў вёсцы Рыбакі Ушацкага раёна (Віцебская вобласць).
Адзначаецца, што прычыны абодвух пажараў і гібелі людзей высвятляюцца.
З пачатку года ў Беларусі зафіксаваныя 2.972 пажары — на 33,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (2.231). Загінула 283 чалавекі (+17,9%; 240). Траўмавана 216 чалавек (+6,9%; 202), выратавана — 180 (-12,2%; 202).
“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на заніжэнне статыстыкі смяротнасці на пажарах у зводках МНС.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



