Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Аўдзей

18 траўня, Позірк. Пра гібель ва Украіне добраахвотніка Аляксея Аўдзея (пазыўны “Рыжы”) паведамляе тэлеграм-канал Беларускага добраахвотніцкага корпуса (БДК).
Гэта адбылося 16 красавіка “падчас выканання баявой задачы на Купянскім кірунку”, гаворыцца ў публікацыі.
“Эксцэнтрычны, гучны, рэзкі, шчыры, няспынны і адданы сваёй справе. “Рыжы” загінуў у баі, як таго і хацеў пры жыцці. Мы шануем тваю памяць і ганарымся, што ты аддана стаяў разам з намі ў шыхце”, — адзначае БДК.
Аўдзею было 26 гадоў.
Загінулы быў ураджэнцам Клецкага раёна (Мінская вобласць). У 2020 годзе ў Беларусі ўдзельнічаў у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ўладаў. Быў затрыманы, неўзабаве эміграваў.
Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну далучыўся да палка (тады батальёна) імя Кастуся Каліноўскага. Пазней перайшоў у БДК.
Паводле звестак СМІ, з пачатку поўнамаштабнай вайны ў баях супраць Расіі загінула не менш за 65 беларускіх добраахвотнікаў.
У баях за Украіну загінула беларуска Марыя Зайцава — удзельніца пратэстаў 2020 года


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

