Лукашэнка прапанаваў “вярнуцца да тэмы” дэпазітна-закладнога абароту тары са шкла і пластыка — на базе дзяржпрадпрыемстваў

20 траўня, Позірк. У 2019 годзе ўрад “не змог выразна абгрунтаваць” неабходнасць стварэння разам з прыватным інвестарам сістэмы дэпазітна-закладнога абароту тары са шкла і пластыка, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 траўня ў Мінску на нарадзе па пытаннях абыходжання з адкідамі і выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў.
“Што з пілотнымі праектамі, якія так гучна анансаваліся? Можа быць, сёння варта вярнуцца да гэтай тэмы, але ўжо на базе кааперацыі холдынгу “Белрэсурсы” і Беларускай шкляной кампаніі?” — цытуе спікера яго прэс-служба.
Пра тое, што тэрмін увядзення дэпазітна-закладной сістэмы абароту шклотары “перанесены на пасля 2030 года”, паведаміла на прэс-канферэнцыі 7 чэрвеня 2024 года начальніца галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адкідамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Сазонава.
Раней дэпазітную сістэму планавалася ўкараніць у 2020–2021 гадах і ўключыць у яе спажывецкую ўпакоўку для харчовых прадуктаў ёмістасцю 0,1–3 літра — пластыкавыя (палімерныя), шкляныя бутэлькі, металічныя банкі (бляха, алюміній і яго сплавы). Аднак урад сваёй пастановай № 759 ад 24 снежня 2021 года перанёс тэрмін на 2024-ы.
Аўтары адпаведнай канцэпцыі сцвярджалі, што сістэма дазволіць павялічыць у 2,1–2,4 раза збор адкідаў упакоўкі, у першую чаргу ПЭТ-бутэлек (у 3–3,3 раза); знізіць аб’ём пахавання камунальных адкідаў на 10% (для спажыўцоў чакаецца скарачэнне платы за паслугу абыходжання з ТКА на 10%); дадаткова сабраць і перапрацаваць каля 85 тыс. тон адкідаў шкла, 23 тыс. т ададкідаў ПЭТ і 360 т ададкідаў алюмінію.
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства