У бальніцу Гродна дастаўлена сем пацярпелых у ДТЗ з удзелам маршруткі

20 траўня, Позірк. Сем чалавек пацярпелі 20 траўня ў дарожна-транспартным здарэнні ў Гродне, паведамляе тэлерадыёкампанія абласнога цэнтра.
ДТЗ здарылася на скрыжаванні вуліц Савецкіх Пагранічнікаў і Гагарына.
Паводле папярэдняй інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, кіроўца аўтамабіля “Фольксваген Джэта” пры здзяйсненні развароту не даў перавагу маршрутнаму таксі “Мэрсэдэс”, у выніку чаго мікрааўтобус сутыкнуўся з аўтамабілем “Кіа”.
Адзначаецца, што на месца аварыі “неадкладна прыбылі экстраныя службы”.
Сем чалавек дастаўленыя ў бальніцу. Іх стан не ўдакладняецца.
12 лютага паведамлялася аб пяці пацярпелых у ДТЗ з удзелам маршруткі ў Мінску. Усіх траўмаваных брыгады хуткай дапамогі даставілі ў бальніцы, дзе “пасля правядзення дыягностыкі” яны былі шпіталізаваны.
Адзначалася, што ў пацярпелых спалучаныя траўмы рознай ступені цяжкасці. Былі праведзеныя аператыўныя ўмяшанні.
Паводле інфармацыі мінскай Дзяржаўтаінспекцыі, 12 лютага прыкладна ў 14:40 21-гадовы кіроўца аўтамабіля “ГАЗ” на прыпынку грамадскага транспарту паблізу дома № 174 па вул. Даўгінаўскі тракт “здзейсніў наезд на маршрутны транспартны сродак, які стаяў”.
19 студзеня пра ДТЗ з маршруткай паведамляла Міністэрства ўнутраных спраў. Сем чалавек, у тым ліку 11-гадовае дзіця, былі дастаўленыя ў бальніцу. Аварыя адбылася каля 10 гадзін на аўтадарозе, якая злучае Мінск і Мачулішчы.
29 снежня 2024 года ў выніку сутыкнення легкавога аўтамабіля БМВ і маршрутнага таксі ў Жыткавіцкім раёне (Гомельская вобласць) 11 чалавек, якія ехалі ў мікрааўтобусе, даставілі ў бальніцу для абследавання. Сярод іх было 8-гадовае дзіця.
16 снежня ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць) здарылася аварыя з удзелам маршруткі, у якой было дзевяць пасажыраў. Паводле інфармацыі МУС, 66-гадовы кіроўца, які прыцягваўся да адказнасці больш як 40 разоў, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Аўтамабіль перакуліўся.


- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка