Праваабаронца Кісляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку

20 траўня, Позірк. Беларускі праваабаронца Раман Кісляк абскардзіў рашэнне Тбіліскага гарадскога суда, які раней часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў наданні прытулку ў Грузіі.
Разам з тым, як паведаміў праваабаронца “Позірку”, рашэнне суда таксама абскардзіў Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі.
“Мы з адвакатам даведаліся, што дэпартамент міграцыі 15 траўня абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, і мы накіравалі сваю скаргу”, — удакладніў Кісляк.
Рашэнне пра частковае задавальненне скаргі на адмову ў прытулку Тбіліскі гарадскі суд прыняў 26 сакавіка.
“Як я зразумеў са слоў адваката, Дэпартамент міграцыі МУС павінен паўторна разгледзець маю справу”, — паведаміў “Позірку” Кісляк.
Паводле яго слоў, суд, мяркуючы па ўсім, не задаволіў патрабаванне выдаць новы адміністрацыйна-прававы акт аб статусе бежанца.
Апошняе пасяджэнне суда па скарзе Кісляка адбылося 19 сакавіка, пасля чаго суддзя ўзяла тыдзень на вынясенне рашэння.
“Для беларусаў у Грузіі гэта першы выпадак, калі скарга на адмову ў прытулку задавальняецца хаця б часткова”, — адзначыў тады праваабаронца.
У 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб надаванні прытулку.
Як паведамляў “Позірк”, 19 сакавіка на пасяджэнні Тбіліскага гарадскога суда Дэпартамент міграцыі МУС пісьмова падаў свае аргументы суддзі і папрасіў адмовіць у задавальненні скаргі.
21 сакавіка ў Тбіліскім гарсудзе прайшло папярэдняе пасяджэнне па скарзе на адмову Дэпартамента міграцыі МУС даць прытулак дэлегату Каардынацыйнай рады, былой прафесійнай спартсменцы Марыне Зялёнай (Калінінай) і яе малалетняму дзіцяці.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства



