Мінздароўя стварыла камісію па расследаванні смерці 14-гадовай школьніцы ў Ельску

28 траўня, Позірк. Створаная ў Міністэрстве аховы здароўя камісія праводзіць службовае расследаванне па факце нядаўняй смерці 14-гадовай школьніцы ў Ельску (Гомельская вобласць), вынікае з паведамлення Мінздароўя.
Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Мінздароўя Леанід Недзень у відэакаментарыі, апублікаваным 28 траўня прэс-службай ведамства, адзначыў, што “групай экспертаў ведамства праводзіцца медыцынскае службовае расследаванне, вывучаюцца ўсе матэрыялы здарэння”.
“Таксама праводзіцца аб’ектывізацыя ўсіх фактаў, выкладзеных у інтэрнет-прасторы і выяўленых рабочай групай па гэты момант, — паведаміў ён. — Важна: канчатковыя вывады будуць зробленыя па выніках работы камісіі і пасля завяршэння ўсіх экспертыз. Гэты выпадак у абавязковым парадку будзе разгледжаны на лячэбна-кантрольным савеце Міністэрства аховы здароўя”.
Раней беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, каментуючы гэтую трагедыю, заявіла, што медыцына ў краіне патрабуе неадкладных зменаў.
Паводле афіцыйных звестак, 17 траўня цэнтральная раённая бальніца ў Ельску паведаміла мясцоваму аддзяленню міліцыі пра смерць 14-гадовай школьніцы ў рэанімацыйным аддзяленні. Следчы камітэт распачаў праверку.
Згодна з наяўнай інфармацыяй, 16 траўня дзяўчынка накіравалася ў паліклініку закрываць бальнічны, перад гэтым яна правяла чатыры дні з кашлем і болямі ў горле. Аднак дзяўчынку вырашылі шпіталізаваць. Яе бацькам патэлефанавалі і паведамілі, што іх дачка ў рэанімацыі — у коме.
Каля 18:00 у бальніцу прыехаў рэанімабіль з Мазыра, якога чакалі каля 4 гадзін. Дзяўчынку ён не забраў — вырашылі чакаць брыгаду з Гомеля. Гомельскія медыкі дабралася да бальніцы каля апоўначы. Праз 20 хвілін пасля іх прыезду бацькам паведамілі пра смерць дачкі.
У дзяўчынкі засталіся тры сястры і два браты. Сацыяльныя службы пасля розгаласу ўзмацнілі ўвагу да шматдзетнай сям’і: братоў і сясцёр памерлай дзяўчынкі рэгулярна выклікаюць на гутаркі ў школе без паведамлення і прысутнасці бацькоў. Робяцца спробы ачарніць памерлае дзіця, напрыклад, распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што яна паліла і кепска паводзілася.
У раённай газеце начальнік Ельскага раённага аддзялення СК Аляксей Уласенка паабяцаў ацаніць працу медперсаналу, прыгразіў каментатарам крымінальнай адказнасцю за паклёп і падкрэсліў “недапушчальнасць распаўсюду здагадак і неправеранай кампетэнтнымі асобамі інфармацыі”.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

