У манастыры, які падтрымлівае вайну, праходзіць выстава фота загінулых дзяцей

6 чэрвеня, Позірк. У праваслаўным Свята-Елісавецінскім жаночым манастыры (Мінск), вядомым адкрытай падтрымкай расійскай агрэсіі супраць Украіны, 6 чэрвеня адкрылася “дакументальная фатавыстава “Дзеці Данбаса”, паведамляе амбасада РФ у Беларусі.
Сцвярджаецца, што выстава “прысвечана памяці хлопчыкаў і дзяўчынак, загінулых у выніку ўзброенай агрэсіі кіеўскага рэжыму супраць мірнага насельніцтва Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік, што працягваецца з 2014 года” (арфаграфія захавана).
У межах экспазіцыі закранута “тэма маштабнай валанцёрскай працы, якую праводзіць Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр і Дабрачынны фонд <…> Аляксея Талая дзеля аказання дапамогі мірным жыхарам Данбаса і Наваросіі”.
Экспазіцыя размешчана ў Мікалаеўскім храме і на плошчы перад храмам у гонар іконы Божай Маці “Державная”.
З матэрыялаў на сайце дыпмісіі вынікае, што выстава ўяўляе сабой падборку фота дзяцей, якія, як сцвярджаецца, загінулі “пад кулямі і снарадамі УСУ”. Экспазіцыя прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня) і Міжнароднага дня нявінных дзяцей — ахвяр агрэсіі (4 чэрвеня). Анатацыя да мерапрыемства насычана антыўкраінскімі прапагандысцкімі наратывамі.
Паводле даных Упраўлення ААН па надзвычайных сітуацыях, з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі ва Украіне загінула не менш за 12.910 мірных жыхароў гэтай краіны, у тым ліку 682 дзіцяці.
Афіцыйны Мінск і праўладныя грамадскія арганізацыі падтрымліваюць кантакты з акупацыйнымі ўладамі на захопленых РФ тэрыторыях Украіны, так званымі луганскай і данецкай народнымі рэспублікамі (“лнр” і “днр”).
Разам з тым дэ-юрэ беларускія ўлады не прызналі незалежнасць “днр” і “лнр”, як і іх “далучэнне” да Расіі пасля “рэферэндумаў”, пры гэтым афіцыйны Мінск ухваляе агрэсію РФ супраць Украіны.
Упамянуты Талай і яго фонд прызнаныя датычнымі да вывазу не менш за 2,5 тыс. дзяцей з акупаваных РФ тэрыторый Украіны. Талай уключаны ў 13-ы пакет санкцый ЕС супраць РФ, прыняты 23 лютага 2024 года. Ён таксама быў унесены ў санкцыйны спіс ЗША, прыняты напярэдадні другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны РФ ва Украіне.
Кіраўніцтва Свята-Елісавецінскага манастыра адкрыта падтрымлівае расійскую ваенную агрэсію ва Украіне.
Паводле інфармацыі кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, гэты манастыр арганізуе канцэрты ў падтрымку расійскай арміі і збірае прыпасы і сродкі для расійскіх вайскоўцаў. Публічна манастыр паведамляе пра “гуманітарную дапамогу” жыхарам Данбаса.
Наведваючы манастыр на Раство, 7 студзеня 2023 года, Аляксандр Лукашэнка падтрымаў збор дапамогі для расійскіх вайскоўцаў на фронце: “Вы робіце правільна. Не звяртайце ўвагу на дзясятак-другі праплачаных людзей. <…> Мы дапамагаем нашым рускім братам”.
Адначасова манастыр, які шырока выпускае харчовую і рамесную прадукцыю на сваім падворку і афіляванай фермерскай гаспадарцы, актыўна ўдзельнічае ў хрысціянскіх выставах у Еўропе, у апошнія гады ўсё часцей сутыкаючыся з адменамі паездак з боку арганізатараў.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


