Дэфіцыт працоўнай сілы будзе тармазіць рост эканомікі Беларусі — ЕАБР

24 чэрвеня, Позірк. Пасля “істотнага росту” валавога ўнутранага прадукту ў 2023–2024 гадах — у сярэднім каля 4% за год — у 2025-м Беларусь захоўвае “падвышаныя тэмпы развіцця эканомікі”, пры гэтым рост фармуецца за кошт унутранага попыту, паведамілі 24 чэрвеня аналітыкі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) на прэзентацыі макраэканамічнага прагнозу на 2025–2027 гады.
Адным з фактараў, які стрымлівае рост эканомікі, паводле іх сцвярджэнні, з’яўляецца дэфіцыт працоўнай сілы.
“Сёння беспрацоўе ў Беларусі складае нізкія 2,8% і знаходзіцца на гістарычным мінімуме, пры гэтым мы бачым, што колькасць вакансій устойліва расце. Гэта фактар, які будзе падтармажваць рост эканомікі”, — адзначылі эксперты банка.
ЕАБР чакае рост ВУП Беларусі па выніках 2025 года на ўзроўні 3%.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрымана больш за 60 замежнікаў, якія нелегальна знаходзіліся на тэрыторыі краіны, сярод іх грамадзяне БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


